Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонд Навальнага ацаніў маёмасьць сям'і кіраўніка Пэнсійнага фонду Расеі ў 14 мільёнаў даляраў


Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага апублікаваў дадзеныя аб фінансавай маёмасьці кіраўніка Пэнсійнага фонду Расеі Антона Драздова.

Як паведамляе ФБК, Драздоў валодае трыма кватэрамі ў цэнтры Масквы: сяміпакаёвай, кошт якой ацэньваецца прыкладна ў 490 мільёнаў расейскіх рублёў (каля 7.2 мільёнаў даляраў), і яшчэ дзьвюма агульным коштам 60 мільёнаў расейскіх рублёў (каля 882 тысяч даляраў)

Афіцыйна дзьве кватэры запісаныя на маці і цесьця Драздова.

Акрамя таго, на жонку кіраўніка Пэнсійнага фонду запісаныя два месца ў падземным гаражы коштам па 4 мільёны расейскіх рублёў (каля 58 тысяч даляраў) за кожнае, і два аўтамабілі – Mercedes-Benz GL і Lexus LS, агульным коштам 12 мільёнаў расейскіх рублёў (каля 176 тысяч даляраў).

Нарэшце, на 79-гадовую цёшчу Драздова запісаны дом у элітным дачным пасёлку на Рублёўскай шашы плошчай у 617 квадратных мэтраў. Як адзначае ФБК, гэты дом, разам з участкам плошчай у 33 соткі і гаражом на 128 мэтраў, 79-гадовая Натальля Дзямчынская атрымала ў дар ад сваёй дачкі – адпаведна жонкі кіраўніка Пэнсійнага фонду. Кошт нерухомасьці ацэньваецца ў 400 мільёнаў расейскіх рублёў (каля 6 мільёнаў даляраў).

ФБК адзначае, што дата, калі быў падораны – 30 сьнежня 2009 году – была абраная не выпадкова: калі б жонка Драздова валодала нерухомасьцю на Рублёўцы яшчэ адзін лішні дзень, то ёй давялося б дэкляраваць яе на сваё імя.

Пры гэтым, паводле зьвестак ФБК, афіцыйная зарплата Драздова – каля 4 мільёнаў расейскіх рублёў у год, а сумарны даход яго сямʼі за апошнія 9 гадоў – 79 мільёнаў расейскіх рублёў, што ў 12 разоў менш кошту нерухомасьці, якой сямʼя валодае.

Асобна Фонд барацьбы з карупцыяй адзначае, што Антон Драздоў шмат гадоў плаціў па 2,5 мільёна расейскіх рублёў у год за навучаньне двух сваіх дзяцей у Маскоўскай эканамічнай школе, а цяпер плаціць 1, 5 мільёна расейскіх рублёў у год за навучаньне старэйшай дачкі ў прэстыжным шатляндзкім унівэрсытэце Сэнт Эндрус. У гэтым жа ўнівэрсытэце, паведамляе ФБК, вучыўся спадчыньнік брытанскага пасаду прынц Уільям.

У Пэнсійным фондзе не захацелі апэратыўна пракамэнтаваць для Радыё Свабода інфармацыю, апублікаваную ФБК, папрасіўшы даслаць афіцыйны запыт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG