Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэха «Рыбкагейту»: Навальны падаў у суд на Раскамнагляд


Вокладка кнігі Насьці Рыбкі "Дневник по соблазнению милиардера"

Раней Раскамнагляд абавязаў Аляксея Навальнага выдаліць з сайту Navalny. com падрабязнасьці расьсьледаваньня Фонду барацьбы з карупцыяй пра кіраўніка апарату ўраду Сяргея Прыходзьку і мільярдэра Алега Дзерыпаску.

Пра гэта паведамляюць «Ведомости» са спасылкай на тэкст пазову.

Дзерыпаска і Прыходзька назвалі расьсьледаваньне расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага «правакацыяй». Раскамнагляд паводле рашэньня суду Усьць-Лабінску Краснадарскага краю ўнёс відэазапіс расьсьледаваньня і блог Навальнага ў рэестар забароненых сайтаў.

Дзяржаўнае ведамства таксама запатрабавалі ад Радыё Свабода, «Медиазоны» і некалькіх іншых выданьняў выдаліць публікацыі пра расьсьледаваньне. Пры гэтым рашэньне суду, на якое спасылаецца Раскамнагляд, да гэтага часу не апублікавана.

Навальны абвінавачвае намесьніка кіраўніка ўраду Расеі Сяргея Прыходзьку ў карупцыі. Паводле дадзеных Навальнага, чыноўнік у жніўні 2016 году правёў тры дні на яхце Дзерыпаскі.

Намесьнік старшыні ўрада і алігарх плавалі на судне каля берагоў Нарвэгіі разам з «дзяўчатамі з эскорт-агенцтваў». Гэта стала вядома з Instagram і кнігі адной з гэтых дзяўчат — «Насьці Рыбкі».

Навальны лічыць «хабарам» тое, што Дзерыпаска «катае на ўласнай яхце чыноўніка найвышэйшага рангу».

XS
SM
MD
LG