Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Буркіна-Фаса напалі на каталіцкую працэсію, забілі чатырох


Ілюстрацыйнае фота

Невядомыя застрэлілі 13 траўня чатырох удзельнікаў каталіцкай працэсіі і зьнішчылі статую Дзевы Марыі ў горадзе Вахігуя на поўначы Буркіна-Фаса, піша Reuters.

Пра атаку расказаў прэзыдэнт біскупскай канфэрэнцыі Буркіна-Фаса і Нігера, які адзначыў тэндэнцыю да ўзмацненьня гвалту па рэлігійнай прыкмеце і ўмацаваньні джыхадыстаў. Як перадае France24, сьвятар расказаў, што група тэрарыстаў адпусьціла малагадовых удзельнікаў працэсіі.

На поўначы Буркіна-Фаса гэта трэцяя за два тыдні атака на хрысьціянаў (днём раней у час мэсы быў забіты сьвятар і пяць прыхаджанаў, нападнікі спалілі царкву, два тыдні таму стралкі на матацыклах забілі сьвятара і чатырох парафіянаў), у суседнім Нігеры ў панядзелак вернік быў паранены стрэламі ў руку і нагу, але выжыў.

Буркіна-Фаса — пераважна мусульманская краіна, але каля чвэрці насельніцтва адносіць сябе да хрысьціянаў. Адказнасьць за апошнюю атаку на сябе ніхто ня ўзяў, але ранейшыя атакі на хрысьціянаў (а часам і на мусульманаў) зьвязваюць з прыхільнікамі тэрарыстычных груповак «Аль-Каіда» і «Ісламская дзяржава». Паводле зьвестак AFP, з 2015 году ў падобных атаках у Буркіна-Фаса былі забітыя каля 400 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG