Урад Расеі паабяцаў, што якасная нафта паступіць у Беларусь 29 красавіка

абноўлена
Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзмітрый Козак правядзе 25 красавіка ў Маскве сустрэчу з амбасадарам Беларусі ў Маскве Ўладзімерам Сямашкам і кіраўніком «Белнафтахіму» Андрэем Рыбаковым, на якой, у прыватнасьці, будзе абмеркаваная якасьць пастаўленай расійскай нафты, перадае расейскае агенцтва RNS заяву прадстаўніка Козака Ільлі Джуса.

Ільля Джус дадаў, што праблема якасьці расейскай нафты існуе, «яна носіць тэхнічны характар і ў бліжэйшы час будзе вырашаная. На ягоную думку, рашэньне праблемы мае стаць адной з тэмаў сустрэчы Козака, Рыбакова і Сямашкі.

Тым часам Беларусь і сьледам за ёй Польшча, Нямеччына і Чэхія прыпынілі транзыт расейскай нафты зь беларускага боку, баючыся ўзьнікненьня няспраўнасьцей у нафтаправодах і нафтаперапрацоўчых заводах. Польшча не выключае, што будзе патрабаваць кампэнсацыі за няякасную сыравіну.

Козак заявіў, што 29 красавіка «чыстая, якасная нафта будзе на мяжы зь Беларусьсю». Раней дырэктар ААТ «Полацктранснафта Дружба» Васіль Дробатаў заявіў, што якасная расейская нафта пачала паступаць на завод «Нафтан» у Наваполацку 24 красавіка.

Козак таксама адзначыў, што вызначылі кропку ўваходу забруджанай нафты ў нафтаправод «Дружба». Калі знойдуць вінаватага — прымуць меры.

​
XS
SM
MD
LG