Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The New York Times: ці сапраўды спажываньне мяса павялічвае рызыку захварэць на рак


Вынікам мэдычных дасьледаваньняў у гэтай галіне прысьвячае свой артыкул журналістка газэты Роні Кэрын Рабін.

Шмат людзей у наш час у адказ на публікацыі друку і ў інтэрнэце задаюць сабе пытаньне, ці сапраўды спажываньне мяса і мясных вырабаў шкоднае?

Эфэкт апрацаваных мясных вырабаў

Журналістка нагадвае, што чырвонае мяса і мяса птушкі зьяўляецца выдатнай крыніцай бялку, вітамінаў групы В і некаторых мінэралаў.

Але, на жаль, дасьледаваньні паказваюць, што спажываньне нават невялікай колькасьці апрацаванага мяса павялічвае рызыку ўзьнікненьня раку тоўстай кішкі.

Роні Кэрын Рабін пагутарыла з доктарам мэдыцыны Найджэлам Брокстанам, супрацоўнікам Амэрыканскага Інстытуту дасьледаваньняў раку.

Паводле доктара Брокстана, нават 15-грамовая порцыя апрацаванага мяса — каўбасы, шынкі ці вяндліны — кожны дзень (а гэта адзін невялікі бутэрброд) павялічвае рызыку раку на 4 працэнты.

Калі ж, кажа доктар Брокстан, гаворка заходзіць пра больш рэгулярную порцыю памерам 50 грам апрацаванага мяса ў дзень, то рызыка захварэць на рак тоўстай кішкі павялічваецца на 18 працэнтаў.

Доктар Брокстан кажа, што сёньня існуюць неабвержныя навуковыя доказы пра сувязь спажываньня апрацаваных мясных прадуктаў з ракам страўніка і ракам малочнай залозы.

Іншая рэч — неапрацаванае мяса

Далей доктар Брокстан зьвяртае ўвагу на розьніцу ў эфэктах ад спажываньня апрацаванага і неапрацаванага мяса.

Аказваецца, што толькі штодзённае спажываньне больш за 100 грам неапрацаванага мяса павялічвае рызыку ўзьнікненьня раку. Дый тое, навукоўцы пакуль, па-першае, ня могуць сказаць дакладна, наколькі вырастае рызыка, і па-другое, навуковыя доказы сувязі неапрацаванага мяса з ракам пакуль абмежаваныя.

Якое мяса лічыцца апрацаваным

Апрацаваным мясам лічацца любыя мясныя вырабы, якія былі пасоленыя, падвэнджаныя, фэрмэнтаваныя або іншым чынам перапрацаваныя для доўгага захоўваньня ці паляпшэньня смаку.

Гэта сасіскі, вяндліны і шынкі зь любога гатунку мяса, розныя каўбасы, мясныя кансэрвы ды розныя іншыя вырабы зь мяса і паўфабрыкаты.

Прычыны шкоднасьці апрацаванага мяса

Адносна прычыны шкоднасьці апрацаваных мясных прадуктаў адназначнага меркаваньня пакуль няма. Некаторыя навукоўцы кажуць, што прычынай можа быць вялікая колькасьць солі і хімічных кансэрвантаў.

У кожным выпадку, калі вы ня можаце адмовіцца ад спажываньня мяса, лепш яго есьці сьвежапрыгатаваным у хатніх умовах або ва ўстановах грамадзкага харчаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG