Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны прафсаюз назваў рашэньне менскага суду па «справе РЭП» «страчанай магчымасьцю» ўладаў


Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік на судзе па «справе РЭП», 24 жніўня 2018 году
Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік на судзе па «справе РЭП», 24 жніўня 2018 году

Міжнародны прафсаюз IndustriALL асудзіў рашэньне Менскага гарадзкога суду па «справе прафсаюзаў». 9 лістапада гэтая судовая інстанцыя пакінула бязь зьменаў рашэньне суду Савецкага раёну сталіцы, які вынес вырак лідэрам незалежнага беларускага прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку ў выглядзе чатырох гадоў «хатняй хіміі».

Намесьнік генэральнага сакратара IndustriALL Кемаль Азкан, які сёлета прыяжджаў у Менск, заявіў пра міжнародную салідарнасьць з РЭПам.

«Рашэньне Менскага гарадзкога суду, які адхіліў апэляцыю і пакінуў безь зьмяненьняў несправядлівы прысуд, — гэта страчаная магчымасьць беларускіх уладаў даказаць, што ў краіне існуе справядлівасьць, і аднавіць кантакты зь міжнароднай супольнасьцю. Вялікія штрафы і забарона займаць кіроўныя пасады для абодвух лідэраў азначаюць толькі адно — намер уладаў падарваць дзейнасьць прафсаюзу РЭП, нашай сяброўскай арганізацыі ў Беларусі», — заявіў намесьнік генэральнага сакратара IndustriALL.

Асыстэнт генэральнага сакратара міжнароднага прафсаюзу IndustriALL Кемаль Эзкан у Менску сёлета ў жніўні
Асыстэнт генэральнага сакратара міжнароднага прафсаюзу IndustriALL Кемаль Эзкан у Менску сёлета ў жніўні

Кемаль Азкан таксама пацьвердзіў ранейшую заяву IndustriALL, што гэты міжнародны прафсаюз лічыць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка палітычнымі вязьнямі.

«Мы будзем рабіць усё магчымае, каб вызваліць іх і аказаць ціск на ўрад Беларусі, каб пакласьці канец парушэньням правоў працоўных і правоў чалавека. Мы будзем рабіць гэта да таго часу, пакуль справядлівасьць не пераможа».

Міжнародны прафсаюз IndustriALL налічвае ў 140 краінах больш за 50 мільёнаў чальцоў, якія працуюць у горназдабыўной, энэргетычнай і апрацоўчай прамысловасьці. Зьяўляецца партнэрам незалежнага беларускага прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП).

«Справа РЭП». Што важна ведаць

  • Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка затрымалі 2 жніўня 2017 году. Комлік заставаўся пад вартай да пачатку кастрычніка 2017 году. Паводле сьледзтва, на літоўскі рахунак Фядыніча і Комліка ў 2011 годзе паступіла больш за 140 тысяч эўра, якія не праходзілі ў фінансавых справаздачах.
  • Прафсаюзных актывістаў абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў на 23 тысячы рублёў.
  • У межах справы сьледчыя апыталі больш за 800 актывістаў прафсаюзу РЭП па ўсёй краіне.
  • 24 жніўня лідэраў незалежнага прафсаюзу РЭП Фядыніча і Комліка асудзілі на 4 гады «хатняй хіміі».
  • Фігуранты справы называюць яе «цалкам сфабрыкаванай».
  • Праваабаронцы, якія сачылі за судовым працэсам, адзначалі, што многія доказы здабытыя ў межах «таямнічых працэдураў».
  • З заявамі пра неабходнасьць адмены абвінаваўчага прысуду Фядынічу і Комліку выступаюць беларускія праваабарончыя і міжнародныя арганізацыі. Так, на думку міжнароднай праваабарончай арганізацыі Front Line Defenders, перасьлед прафсаюзных лідэраў зьвязаны выключна зь іхнай мірнай і законнай працай у галіне абароны правоў чалавека.
  • З патрабаваньнем адмяніць пакараньне лідэрам РЭП зьвярнуліся да прэзыдэнта Беларусі Глябальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў.

Што такое прафсаюз РЭП і чаму яго перасьледуюць

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG