Сьледчы камітэт не пацьвярджае інфармацыю аб затрыманьні бізнэсоўца Ізраілевіча

Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь
Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь

У Сьледчым камітэце пакуль не пацьвярджаюць інфармацыі аб затрыманьні бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча.

На пытаньне Свабоды аб затрыманьні Аркадзя Ізраілевіча начальнік аддзелу інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю цэнтральнага апарату СК Сяргей Кабаковіч адказаў:

«Па Вашым пытаньні інфармацыяй не валодаю, разьбіраюся».

У той жа час афіцыйны прадстаўнік Камітэту дзяржбясьпекі Андрэй Яраш заявіў БелаПАН, што ягонае ведамства бізнэсоўца не затрымлівала.

Як паведаміў сайт nn.by, Ізраілевіч быў затрыманы 30 кастрычніка праз падазрэньне ў спробе даваньня хабару для вырашэньня «будаўнічых пытаньняў».

Бізнэсовец стаў вядомы шырокай публіцы ў сувязі са скандалам вакол рэстараннага комплексу «Поедем поедим», пабудаванага каля ўрочышча Курапаты, у яго былой ахоўнай зоне. У верасьні Ізраілевіч прайграў суд газэце «Новы час», якая апублікавала журналісцкае расьсьледаваньне на тэму будаўніцтва комплексу. У расьследаваньні гаварылася пра верагодную датычнасьць Ізраілевіча да пабудовы і дзейнасьці «Поедем поедим».

З 31 траўня апазыцыя праводзіць ля ўваходу ў рэстарацыю акцыі пратэсту.

​
XS
SM
MD
LG