Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Курапацкую варту» вырашылі не спыняць на зіму


Пратэст пад рэстарацыяй «Поедем поедим», архіўнае фота
Пратэст пад рэстарацыяй «Поедем поедим», архіўнае фота

Абаронцы Курапатаў абяцаюць стаяць пад рэстарацыяй «Поедем поедим» «да закрыцьця бульбашхолу».

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец абвясьціў на Facebook аб працягу «курапацкай варты» — штодзённай акцыі пратэсту ля брамаў рэстарацыі «Поедем поедим», збудаванай ля самага курапацкага лесу, дзе ў часы сталінскіх рэпрэсіяў былі забітыя і пахаваныя дзясяткі, калі ня сотні тысяч беларусаў.

Павал Севярынец гутарыць з кіроўцам грузавіка, які спрабуе даставіць груз у «Поедем поедим», архіўнае фота
Павал Севярынец гутарыць з кіроўцам грузавіка, які спрабуе даставіць груз у «Поедем поедим», архіўнае фота

Курапацкая варта трывае ад чэрвеня, калі стала вядома пра адкрыцьцё рэстарацыі. Яе абяцалі трымаць да Дзядоў, але на нарадзе, што прайшла пасьля шэсьця, вырашылі «стаяць да перамогі, то бок да закрыцьця бульбашхолу» (актывісты нярэдка выкарыстоўваюць старую назву рэстарацыі, хоць лічаць яе абразьлівай).

Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. Толькі пасьля пачатку будаўніцтва — і пасьля прызнаньня парушэньняў Міністэрствам культуры і Генэральнай пракуратурай — межы ахоўнай зоны былі зьмененыя на карысьць комплексу, і гэта, як адзначаюць абаронцы Курапатаў, рабілася са шматлікімі парушэньнямі працэдураў. Вядомыя практычна ўсе імёны адказных за будаўніцтва.

7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Супраць рэстарацыі ў Курапатах безупынна​ пратэставалі ад 2012 году, але ня шляхам пікетаў: зьбіралі подпісы, пісалі звароты, вялі інфармацыйныя кампаніі, зьвярталіся ў суды з пазовамі супраць Міністэрства культуры, Генэральнай пракуратуры і раённых уладаў. Заяўнікі прайшлі ўсе судовыя інстанцыі Беларусі, але безвынікова.

Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч, якога называюць саўладальнікам рэстарацыі, нападае на абаронцаў Курапатаў ля рэстарацыі «Поедем поедим», 30 жніўня
Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч, якога называюць саўладальнікам рэстарацыі, нападае на абаронцаў Курапатаў ля рэстарацыі «Поедем поедим», 30 жніўня

Цяпер абаронцы Курапатаў спрабуюць спыніць наведнікаў рэстарацыі, расказваючы ім пра сталінскія рэпрэсіі і расстрэлы, што чыніліся літаральна за 50 мэтраў ад комплексу (і запісваюць нумары машынаў наведнікаў). Але рэстарацыя працягвае працу, прымае некалькі кліентаў на дзень, нават ладзіць салюты (насуперак абяцаньням і пастанове пракуратуры — але ўлады гэтага ня бачаць).

Трох абаронцаў Курапатаў — Паўла Севярынца, Зьмітра Дашкевіча і Ганну Шапуцьку — на 29 кастрычніка выклікалі ў міліцыю «ў якасьці ўдзельнікаў крымінальнага працэсу». Што за працэс, паводле якога артыкулу ён ідзе і ў якасьці каго яны выкліканыя, невядома. Але актывісты казалі пра намер наведаць 29 кастрычніка «Ноч расстраляных паэтаў» у Курапатах.

Пратэсты супраць рэстарацыі ля Курапатаў. ​Што важна ведаць

Што адбываецца. Грамадзкія і палітычныя актывісты з чэрвеня 2018 году пікетуюць рэстаран «Поедем поедим», што месьціцца ля Курапатаў. За 50 мэтраў ад гэтага месца ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут, па розных ацэнках, ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.

З чаго ўсё пачалося. Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.

Рэстаран каля Курапат не парушаў зоны аховы? МАПЫ

​1 чэрвеня 2018 рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце я, а ўвечары 5 чэрвеня меркавана пачаў працаваць.

З таго часу грамадзкія актывісты штодня пікетуюць рэстаран, патрабуючы яго закрыцьця і сьцьвярджаючы, што ён парушае ахоўную зону вакол народнага мэмарыялу і не адпавядае нормам грамадзкай маралі.

Як праходзяць пратэсты. Са сьцягамі і плакатамі абаронцы Курапатаў блякавалі транспарт, які накіроўваўся на тэрыторыю рэстарана. За гэта рэгулярна атрымліваюць штрафы ад ДАІ за парушэньне ПДД, а таксама іх штрафуюць і садзяць на суткі за несанкцыянаванае пікетаваньне. Некаторыя актывісты маюць ужо па некалькі дзясяткаў штрафаў.

За час пікетаваньня «Поедем поедим» неаднаразова адбываліся сутычкі паміж актывістамі і наведнікамі ды ахоўнікамі рэстарана, заблякаваныя аўтамабілі, наяжджалі на пікетоўцаў, актывісту нават зламалі руку.

Рэакцыя ўласьнікаў. Не дачакаўшыся рэакцыі ўладальнікаў рэстарана на патрабаваньне закрыць або перанесьці ўстанову, 18 ліпеня абаронцы Курапатаў заклікалі да байкоту ўсіх рэстаранаў аднаго з сузаснавальнікаў рэстарацыі бізнэсоўца Леаніда Зайдэса.

20 ліпеня на сустрэчы з журналістамі Зайдэс адмовіўся закрываць «Поедем поедим», але прапанаваў даць грошы на мэмарыялізацыю Курапатаў. Гэта не задаволіла пікетоўцаў, і яны працягнулі пікетаваньне.

Хто адказны за рэстаран у Курапатах. Сьпіс асобаў

Прадстаўнікі партый і рухаў, якія ўдзельнічаюць у Курапацкай вахце, зацьвердзілі сьпіс чыноўнікаў, уладальнікаў, агрэсіўных наведнікаў рэстарацыі «Поедем поедим», якім яны абвясьцілі пэрсанальны байкот. Усяго ў сьпісе 35 прозьвішчаў.

Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд на незалежнае выданьне «Новы час» і аўтара расьсьледаваньня пра забудову ў Курапатах Дзяніса Івашына, які дапусьціў юрыдычную сувязь паміж ім і рэстаранам.

​7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Ня першы чын у Курапатах. Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 год у Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG