Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяды-2018: шэсьце па Менску і мітынг у Курапатах. ФОТА і ВІДЭА

абноўлена
Шэсьце на «Дзяды», 2018 год
Шэсьце на «Дзяды», 2018 год

Удзень 28 кастрычніка па Менску прайшло традыцыйнае шэсьце на Дзяды, дзень памяці продкаў. А 15-й гадзіне пачаўся мітынг у Курапатах — месцы забойства і пахаваньня дзясяткаў, калі ня соцень тысяч, рэпрэсаваных у канцы 1930-х.

Акцыю ладзіць Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ, яна санкцыянаваная менскімі ўладамі. Падобныя акцыі ладзяцца ўжо 30 гадоў. Хада пачалася апоўдні.

​Свабода вяла жывую трансьляцыю зь відэаўключэньнямі. Паводле незалежных назіральнікаў ControlBY, у шэсьці ўзялі ўдзел каля 150 чалавек (паводле шэрагу СМІ, да 200 чалавек), прысутнічалі таксама каля 45 «людзей у цывільным» (імаверна, праваахоўнікаў), у небе лятаў чыйсьці бесьпілётнік. Шэсьце і мітынг прайшлі без здарэньняў.

У панядзелак, 29 кастрычніка, з 20-й да 24-й гадзіны ў Курапатах побач з 6-мэтровымі крыжамі, пастаўленымі сёлета з боку рэстарану «Поедем поедим», пачнецца вечарына памяці «Ноч расстраляных паэтаў». Яе ладзіць адзін з абаронцаў мэмарыялу ахвярам сталінізму Зьміцер Дашкевіч.

Што важна ведаць пра Дзяды

Абноўлена, 15:35. Каля паловы на 15-ю ў Курапатах пачаўся мітынг. Адказны сакратар КХП Алесь Чахольскі зачытаў на мітынгу зварот старшыні КХП БНФ Зянона Пазьняка.

Пазьняк піша, што на Курапаты «праходзіць чарговая атака» — так ён называе пабудову (прызнаную незаконнай) і працу рэстарацыі «Поедем поедим» пад самым курапацкім лесам. Таксама наступам на Курапаты ён называе ўстаноўку ўладамі «чужароднай канструкцыі пад выглядам помніка» – дзяржаўны мэмарыяльны знак, перакананы Пазьняк, разбурае вобраз народнага мэмарыялу. Ён засьцерагае: тэрыторыю вакол помніка могуць «перадаць на балянс нейкай ведамаснай арганізацыі, якая пачне тут гаспадарыць». Пазьняк прапанаваў склікаць народную канфэрэнцыю па абароне Курапатаў і падрыхтаваць звароты да UNESCO і суседніх краінаў наконт сытуацыі з мэмарыялам.

Чальцы КХП падалі таксама заяву на мітынг у Лошыцы ў наступную нядзелю, 4 лістапада — штогод на Дзяды там таксама адбываецца шэсьце да крыжа ў Лошыцкім парку і жалобны мітынг у Лошыцкім яры, яшчэ адным месцы пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Дзяды-2018. Шэсьце ў Курапаты. ФОТА

1/22
Пачатак шэсьця
2/22 Пачатак шэсьця
3/22
4/22
Удзельнікі нясуць з сабою крыжы, каб паставіць іх у Курапатах
5/22 Удзельнікі нясуць з сабою крыжы, каб паставіць іх у Курапатах
6/22
7/22
8/22
9/22
Увесь шлях удзельнікаў хады суправаджалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і з камэрамі
10/22 Увесь шлях удзельнікаў хады суправаджалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і з камэрамі
11/22
12/22
13/22
Юрась Беленькі прачытаў перад прысутнымі на мітынгу зварот Зянона Пазьняка
14/22 Юрась Беленькі прачытаў перад прысутнымі на мітынгу зварот Зянона Пазьняка
15/22
16/22
17/22
18/22
19/22
20/22
21/22
Фундамэнт пад дзяржаўны помнік на курапацкай «Галгофе​»​
22/22 Фундамэнт пад дзяржаўны помнік на курапацкай «Галгофе​»​
Previous slide
Next slide

Абноўлена, 13:30. А 16-й гадзіне абаронцы Курапатаў зьбіраюцца таксама зладзіць сход і абмеркаваць пратэст супраць рэстарацыі «Поедем поедим», расказаў Свабодзе сустаршыня БХД Павал Севярынец. Шэраг абаронцаў Курапатаў выклікалі ў міліцыю на 29 кастрычніка — ёсьць ня толькі позвы па адміністрацыйных справах, але і крымінальных (у Севярынца, а таксама Зьмітра Дашкевіча і Ганны Шапуцькі). Ці супраць іх распачатая крымінальная справа, ці яны проста сьведкі, невядома. Паводле якога артыкулу крымінальная справа, таксама не пазначана.

Цяперашнія падзеі вакол Курапатаў — пратэсты супраць рэстарацыі «Поедем поедим» і спрэчкі вакол дзяржаўнага памятнага знаку — збольшага ня зьменяць фармату і ідэі акцыі на Дзяды, але будуць згаданыя на мітынгу, расказваў Свабодзе намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі.

Напярэдадні акцыі дзярэаўныя «Белая Русь» і БРСМ правялі суботнік у Курапатах. Падчас суботніка лесьнікі сьпілавалі адзін з трохмэтровых крыжоў на ўваходзе ва ўрочышча. Супрацоўнікі лясгасу сказалі, што крыж зламаўся, і запэўнілі, што яго адновяць і паставяць на тое ж месца.

Рэстарацыя «Поедем поедим» у Курапатах закрываецца на Дзяды «з тэхнічнай прычыны».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG