Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спынілі крымінальную справу супраць Алеся Ліпая

абноўлена

Разьвітаньне з заснавальнікам БелаПАН Алесем Ліпаем
Разьвітаньне з заснавальнікам БелаПАН Алесем Ліпаем

Сьледчы камітэт спыніў папярэдняе расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая, які памёр 23 жніўня.

Як паведаміла БелаПАН сям’я Ліпая, пастанова СК датуецца 12 верасьня. Паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, сьмерць абвінавачанага ёсьць падставаю спыніць расьсьледаваньне.

Якое расьсьледаваньне?

12 чэрвеня супраць Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку. Крымінальны перасьлед Ліпая лічылі зьвязаным зь ягонай прафэсійнай дзейнасьцю, Беларуская асацыяцыя журналістаў і праваабарончы цэнтар «Вясна» асудзілі справу супраць Ліпая.​

Хто такі Алесь Ліпай

Алесь Ліпай — заснавальнік і кіраўнік БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі, якое працуе ад 1991 году. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру.

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Андросаўшчына Капыльскага раёну. У 1988 годзе, падчас вучобы на факультэце журналістыкі БДУ, перасьледаваўся за ўдзел у вырабе самвыдатаўскай насьценгазэты «Лірнік».

Error rendering VK.

У 1988 годзе Ліпай стаў першым карэспандэнтам Радыё Свабода ў Беларусі.​

​Аўтар перакладу на беларускую мову Дамовы аб вывадзе ядзернай зброі зь Беларусі. На пачатку 1990-х гадоў арганізаваў перавозку ў Беларусь больш як тысячы кніг, выдадзеных беларускай дыяспарай у Нямеччыне, і распаўсюдзіў іх па школах ды бібліятэках.

​У чэрвені 1996 году, падчас апэрацыі па вызваленьні дзяцей, узятых у закладнікі тэрарыстам у дзіцячым садку ў Менску, браў інтэрвію ў тэрарыста, адцягваючы тым самым ягоную ўвагу.

БелаПАН быў генэральным партнэрам менскага мітынгу-канцэрту «Сьвята Незалежнасьці», прысьвечанага 100-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Ліпай выступаў на сьвяце, сярод іншага заклікаў да салідарнасьці з затрыманымі з палітычных прычын, зачытаў верш Уладзімера Някляева, які той напісаў за кратамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG