Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не цяпер». Верш Уладзімера Някляева памяці Алеся Ліпая


Уладзімер Някляеў, архіўнае фота
Уладзімер Някляеў, архіўнае фота

Беларускі паэт Уладзімір Някляеў напісаў верш памяці свайго сябра, паэта і заснавальніка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая, які памёр 23 жніўня.

Не цяпер. Не цяпер. Не цяпер.
А калі? Невядома нікому.
І як зьвер, і як зьвер, і як зьвер,
Зарываесься ў часу салому,
У ашмецьце газэт і шпалер.
А чаму не цяпер? Бо ня час.
Бо сьляпыя. Глухія. Нямыя.
На шпалерах – узоры не тыя,
У газэтах – даносы на нас.
І ў сьляпой, у глухой, у нямой
Старане. У адчаі і стоме
Ты трываеш. Бо шлях за сьпіной.
Лёс. І молісься ў зьбітай саломе:
«Божа мой, Божа мой, Божа мой!..»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG