Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайцюшкевіч запіша альбом на вершы Алеся Ліпая


Зьміцер Вайцюшкевіч, архіўнае фота

Беларускі сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч ужо запісаў тры песьні на вершы Алеся Ліпая. Як кажа Вайцюшкевіч Свабодзе, праца над альбомам працягнецца.

«Гэта была ягоная прапанова, — расказвае Зьміцер Вайцюшкевіч пра альбом на вершы Алеся Ліпая. — Увесну мы запісалі тры песьні, вырашылі зрабіць паўзу, бо я заняты быў, у яго свае справы... Хацелі ўвосень, бліжэй да Новага году, вярнуцца да справы, думаць далей, што рабіць. Думаю, налета буду рабіць альбом самастойна. І вершы ён мне высылаў, і кніжку я маю».

Адна зь песень — «Я браў цябе за руку» — у акустычным варыянце ўвайшла ў саўндтрэк «Партызан-фільму» Андрэя Курэйчыка. Яе, а таксама песьню «Хто ты такая» Вайцюшкевіч ужо выконваў на канцэртах.

Алесь Ліпай памёр 23 жніўня ў Менску пасьля цяжкой хваробы ва ўзросьце 52 гадоў. Ён вядомы перадусім як заснавальнік і дырэктар БелПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі, якое працуе ад 1991 году. Але Ліпай быў таксама паэтам, сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру, выйшли кнігі ягонай паэзіі «Пад сьнегам» (2001), «Рэшта» (2007) і «Абдымкі» (2017).

«Ліпай — лірык, мне падабаюцца ягоныя тэксты, — кажа Вайцюшкевіч. — Ён выступаў у мяне на літаратурных фэстывалях „Салаўё“, вельмі кранальна і чульліва чытаў. Бачна было, што Беларусь і ўсё, што зьвязана зь ёй, яму вельмі моцна баліць. Шкада, што ён так рана пайшоў. Мог як паэт выказацца больш».

Сябры Свабоды: Алесь Ліпай з новай кнігай «Абдымкі»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:22 0:00

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG