Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне разьвітваюцца з Маккейнам. Прыйшлі экс-прэзыдэнты Абама, Буш-малодшы і Клінтан. Жывая трансьляцыя

абноўлена

У Нацыянальным катэдральным саборы ў Вашынгтоне праходзіць памінальная служба па амэрыканскім сэнатару Джону Маккейну, які памёр у мінулую суботу ва ўзросьце 81 год.

Труну з целам сэнатара, якая ў пятніцу была ўсталяваны ў Ратондзе Капітолія — будынку Кангрэсу ЗША — перавезьлі ў катэдральны сабор. Жалобны картэж па дарозе спыніўся каля нацыянальнага мэмарыялу вайны ў Віетнаме, удзельнікам якой быў Маккейн, яго жонка Сіндзі ўсклала вянок у памяць аб загінулых. За труной, якую ўнесьлі ў катэдральны сабор вайскоўцы, ішлі каля 20 чалавек — вядомыя палітычныя дзеячы, сябры і паплечнікі Маккейна. Іх сьпіс склаў сам сэнатар. Сярод іх — былы віцэ-прэзыдэнт Джо Байдэн, былы мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг і расейскі апазыцыянэр Уладзімір Кара-Мурза-малодшы.

На памінальнай службе прысутнічаюць былыя прэзыдэнты ЗША — Біл Клінтан, Джордж Буш-малодшы і Барак Абама. Двое апошніх былі супернікамі Маккейна на выбарах прэзыдэнта.

Дзейны прэзыдэнт Дональд Трамп не ўдзельнічае ў жалобных цырымоніях, ня будзе яго і на пахаваньні. Такое было жаданьне сям’і сэнатара, які быў жорсткім апанэнтам Трампа. На памінальную службу, аднак, прыйшлі дачка Трампа Іванка з мужам Джарэдам Кушнэрам. Напярэдадні памяць сэнатара ўшанаваў віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс.

Пахаваньне Маккейна пройдзе ў нядзелю ў горадзе Анапалiс, на іх будуць прысутнічаць толькі родныя і блізкія сэнатара.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG