Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп выступіў з кароткай заявай памяці Маккейна, загадаў зноў прыспусьціць сьцяг


Кветкі на мэмарыяле ля офісу Маккейна ў Арызоне
Кветкі на мэмарыяле ля офісу Маккейна ў Арызоне

Пад ціскам грамадзкай думкі прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп распарадзіўся зноў прыспусьціць сьцягі ў памяць сэнатара Джона Маккейна.

Дональд Трамп 27 жніўня выступіў са стрыманай заявай у памяць сэнатара Джона Маккейна і распарадзіўся зноў прыспусьціць сьцяг над Белым домам да дня пахаваньня.

«Нягледзячы на нашыя рознагалосьсі з палітычных прычынаў, я паважаю сэнатара Джона Маккейна за яго службу нашай краіне», — казаў Трамп. У выходныя, пасьля весткі аб сьмерці Маккейна, над Белым домам быў прыспушчаны сьцяг, але ў панядзелак яго зноў паднялі.

Разьвітаньне з Маккейнам пройдзе на гэтым тыдні ў трох гарадах ЗША. Труна зь целам 81-гадовага сэнатара, які памёр у суботу пасьля доўгай барацьбы з анкалягічным захворваньнем, у сераду будзе выстаўленая ў Капітоліі яго роднага штату Арызона, а праз два дні — у ратондзе Капітолію ў Вашынгтоне.

Пасьля суботняй мэмарыяльнай службы ў Нацыянальным катэдральным саборы ў Вашынгтоне, дзе з надмагільнымі прамовамі выступяць экс-прэзыдэнты Барак Абама і Джордж Буш — малодшы, у нядзелю Маккейна пахаваюць на могілках Вайскова-марской акадэміі ў Анапалiсе, штат Мэрылэнд, дзе ён калісьці вучыўся.

Сусьветныя лідэры і калегі Маккейна ў Кангрэсе — як рэспубліканцы, так і дэмакраты — у апошнія дні дзеляцца самымі яскравымі ўспамінамі пра сэнатара, падкрэсьліваючы яго асаблівы статус на сусьветнай арэне. Многія ўспамінаюць яго адважную службу ў ВМС і стойкасьць падчас палону ў Паўночным Віетнаме.

Міністар замежных справаў Віетнаму Фам Бінь Мінь у панядзелак пакінуў запіс у кнізе спачуваньняў у пасольстве ЗША ў Ханоі: «Менавіта ён адыграў лідэрскую ролю ў вылячэньні ранаў вайны і нармалізацыі дачыненьняў паміж ЗША і Віетнамам».

Помнік Маккейну на беразе возера Ханой, дзе ён трапіў у палон у 1967 годзе, пасьля паведамленьняў пра сьмерць сэнатара ператварыўся ў месца паломніцтва: туды прыносяць кветкі, араматычныя палачкі, іншыя памятныя дары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG