Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША і лідэры Кангрэсу разьвіталіся з Маккейнам


У сталіцы ЗША Вашынгтоне ў пятніцу пачалося разьвітаньне з сэнатарам Джонам Маккейнам, памерлым у мінулую суботу.

Труну з целам Маккейна даставілі ў Вашынгтон з штату Арызона, дзе памёр сэнатар. Яе паставілі ў ратондзе Капітолію — будынка Кангрэсу ЗША.

Разьвітацца з Маккейнам, які больш за 30 гадоў прадстаўляў Арызону ў Сэнаце ЗША, прыйшлі лідэры Кангрэсу, прадстаўнікі абедзьвюх партый, у тым ліку калегі Маккейна па Рэспубліканскай партыі — сьпікер Палаты прадстаўнікоў Пол Раян і лідэр сэнацкай большасьці Мітч Макконэл. На цырымонію разьвітаньня прыйшоў таксама віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс. Ён асабіста выказаў спачуваньні маці Джона Маккейна 106-гадовай Рабэрце Маккейн.

Майк Пэнс выступіў над труной сэнатара Маккейна з прамовай.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп не прыйшоў на цырымонію разьвітаньня. Ён будзе адсутнічаць і падчас пахаваньня. Такое было жаданьне сэнатара Маккейна, які быў жорсткім апанэнтам Трампа.

У суботу ў Вашынгтоне пройдзе памінальная служба па Маккейне. З прамовамі выступяць яго былыя супернікі па прэзыдэнцкіх выбарах — экс-прэзыдэнты Джордж Буш-малодшы і Барак Абама.

Пахаваньне сэнатара пройдзе у нядзелю ў Анапалiсе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG