Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 праваабарончых цэнтраў зьвярнуліся ў ААН і АБСЭ з нагоды «справы БелТА»


У рэдакцыі БелаПАНу пасьля ператрусу 7 жніўня

Пра ператрусы ў рэдакцыях беларускіх незалежных СМІ напісалі спэцыяльным дакладчыкам ААН і АБСЭ. Заяву падпісалі 12 праваабарончых арганізацый.

Ініцыятарамі звароту сталі арганізацыя Human Constanta і Беларуская асацыяцыя журналістаў. У лісьце да спэцыяльнага дакладчыка ААН па пытаньні аб заахвочваньні і абароне права на свабоду меркаваньняў і свабоднае выказваньне Дэвіда Кэя і прадстаўніка АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Арлема Дэзіра праваабаронцы апісалі так званую «справу БелТА». У прыватнасьці, яны паведамілі пра ператрусы і затрыманьні журналістаў і рэдактараў, несувымерныя дзеяньні праваахоўных органаў і стварэньне сур’ёзных перашкодаў працы навінавых кампаній. Усё гэта можа расцэньвацца як ціск на свабодную прэсу ў Беларусі, лічаць яны.

«Мы заклікалі прадстаўнікоў ААН і АБСЭ адрэагаваць на сытуацыю, высьветліць афіцыйную пазыцыю ўраду Рэспублікі Беларусь і пераканацца ў выкананьні міжнародных стандартаў пры расьсьледаваньні крымінальнай справы», — гаворыцца на сайце Human Constanta. Там жа ёсьць поўны тэкст звароту і пералік арганізацый, якія яго падпісалі.

Што можа даць такі зварот? Як тлумачаць у Human Constanta, неўзабаве МЗС Беларусі атрымае афіцыйны запыт з просьбай даць інфармацыю пра тое, што адбылося, і патлумачыць, чаму дзеля расьсьледаваньня спатрэбілася ўзьняць усю журналісцкую супольнасьць.

«Далей будзе заява і рэакцыя міжнароднай супольнасьці. Пытаньне выйдзе з рамак крымінальнага права Беларусі і стане міжнародным», — кажуць у Human Constanta.

Што важна ведаць

Раніцай 7 жніўня супрацоўнікі Сьледчага камітэту прыйшлі зь ператрусамі ў офісы інтэрнэт-парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній.

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Рэдактарка БелаПАН: Сьледчыя выкарыстоўваюць БелТА ў сваіх мэтах

Юры Зісер: Гэта справа ня супраць Tut.by, а супраць асобных журналістаў

Дырэктарка БелТА: Нашу інфармацыю кралі. Хто гэта рабіў, мы ня ведалі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG