Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да затрыманых журналістаў не пускаюць адвакатаў, допыты не праводзяць


Ізалятар на завулку Акрэсьціна ў Менску

Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Галіна Ўласік з Tut.by і Тацяна Каравянкова зь БелаПАН знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна ў Менску. Пра гэта Свабодзе пацьвердзілі сваякі затрыманых.

Пра месца знаходжаньня яшчэ адной затрыманай учора журналісткі Ганны Ермачонак з Tut.by дакладнай інфармацыі няма.

Адвакаты, зь якімі аформленыя дамовы, пакуль ні з кім з журналістак не сустрэліся, іх не пускаюць у ізалятар.

8 жніўня а 12-й гадзіне чакаўся допыт рэдактаркі tut.by Галіны Ўласік. Меркавалася, што а 14-й гадзіне ў Сьледчым камітэце дапытаюць журналістку БелаПАН Тацяну Каравянкову. Аднак абодва допыты перанесеныя на 9 жніўня без тлумачэньня прычын.

Адвакаты спрабавалі трапіць да сваіх падабаронных у ІЧС, але да заўтра гэта не атрымаецца, паведаміла дачка Галіны Ўласік Валерыя са спасылкай на адкаката маці. То бок ніякія сьледчыя дзеяньні з затрыманымі журналісткамі 8 жніўня не праводзяцца.

У сваякоў затрыманых Тацяны Каравянковай, Ганны Калтыгінай, Галіны Ўласік і Марыны Золатавай перадачы ў ізалятары часовага ўтрыманьня прынялі.

Калегі арыштаваных журналістаў прынесьлі перадачы ў турму на Акрэсьціна. ФОТА

Усе чацьвёра затрыманыя на трое сутак у межах «справы БелТА», заведзенай Сьледчым камітэтам паводле часткі 2 артыкула 349 Крымінальнага кодэксу (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі).

У Сьледчым камітэце дапытваюць журналіста Паўлюка Быкоўскага. А 8-й раніцы да яго прыехалі зь ператрусам таксама па справе БелТА, забралі ўсе кампутары, аргтэхніку. Быкоўскага адвезьлі на вуліцу Фрунзэ, 19. У якім ён статусе, невядома.

Арыну Семачкіну, жонку журналіста выданьня «Белорусы и рынок» Аляксея Жукава, адпусьцілі. Яна праходзіць па справе як сьведкі, зь яе ўзялі падпіску аб неразгалошваньні.

Аляксей Жукаў застаўся на допыце ў Сьледчым камітэце. Іх абаіх 8 жніўня раніцай забралі ў Сьледчы камітэт з дому ў Бараўлянах.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Рэдактарка БелаПАН: Сьледчыя выкарыстоўваюць БелТА ў сваіх мэтах

Юры Зісер: Гэта справа ня супраць Tut.by, а супраць асобных журналістаў

Дырэктарка БелТА: Нашу інфармацыю кралі. Хто гэта рабіў, мы ня ведалі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG