Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прайшоў ператрус у дзяржаўнай газэце «Культура»

абноўлена

Тут месьціцца рэдакцыя газэты «Культура»
Тут месьціцца рэдакцыя газэты «Культура»

Ператрусы па «справе БелТА» прайшл ў рэдакцыі дзяржаўнай газэты «Культура». Свабода датэлефанавалася ў рэдакцыю.

Як удалося высьветліць Свабодзе, ператрус у «Культуры» сапраўды праходзіў з 11 да 16 гадзіны. Ён зьвязаны са «справай БелТА». Сьледчыя правяралі рэдакцыйныя кампутары, зь якіх быў несанкцыянаваны доступ да платнай стужкі навінаў дзяржаўнай інфармагенцыі БелТА. Канфіскаваны адзін вінчэстэр. Ніхто з супрацоўнікаў не затрыманы.​

«Газэта „Культура“. Прадстаўцеся, калі ласка», – так раней адказалі на тэлефанаваньне па нумары галоўнага рэдактара дзяржаўнага выданьня Ільлі Сьвірына.

Чалавек, які адказаў на наш званок, назваў сябе адказным сакратаром Юрыем Карпенкам. Такі чалавек у рэдакцыі газэты сапраўды працуе. Карпенка сказаў, што першы раз чуе інфармацыю пра ператрус. Ён адзначыў, што галоўнага рэдактара Сьвірына няма на працоўным месцы, але ён быў зранку.

Астатнія тэлефоны кіраўніцтва «Культуры» і выдавецкай установы «Культура і мастацтва» не адказвалі.

Нумар газэты «Культура» за 4 жніўня
Нумар газэты «Культура» за 4 жніўня

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG