Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у офісе БелаПАН цягнуўся амаль 7 гадзін

абноўлена

Ператрус у інфармацыйным агенцтве БелаПАН
Ператрус у інфармацыйным агенцтве БелаПАН

Каля 15 супрацоўнікаў Сьледчага камітэту і Міністэрства ўнутраных спраў праводзілі 7-гадзінны ператрус у офісе інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

Ператрус у рэдакцыі БелаПАН у лічбах:

  • Ператрус пачаўся прыкладна а 7-й раніцы, а завяршыўся — а 15:45.
  • 6 жорсткіх дыскаў кампутараў канфіскавалі ў журналістаў і выпускаючых рэдактараў.
  • Затрымалі двух супрацоўнікаў — Андрэя Сераду і Тацяну Каравянкову. Сьпіс затрыманых абнаўляецца.

Абноўлена: ператрус на офісе Tut.by цягнуўся 11 гадзінаў, з рэдакцыі вывезьлі тэхніку і дакумэнты. Заснавальнік парталу Юры Зісер заявіў, што ў парталу скапіявалі ўнутраную інфармацыю.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG