Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактарак Tut.by затрымалі на трое сутак


Пра гэта Свабодзе паведаміла дачка рэдактара Tut.by Галіны Ўласік Валерыя.

«Мне патэлефанавалі са Сьледчага камітэту, паведамілі, што маці затрыманая паводле артыкулу 349 Крымінальнага кодэксу на трое сутак. На пытаньне, ці можна зь ёй зьвязацца, адказалі, што не, у яе забралі мабільны тэлефон.

Паведамілі таксама, што ўтрымлівацца яна будзе ў ЦІП на Акрэсьціна, можна прывезьці перадачу», — расказала Валерыя Ўласік.

На трое сутак затрыманыя таксама Золатава і Калтыгіна, пацьвердзілі супрацоўнікі Tut.by.

У Сьледчым камітэце пакуль не ўдалося атрымаць пацьвярджэньня гэтай інфармацыі.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Рэдактарка БелаПАН: Сьледчыя выкарыстоўваюць БелТА ў сваіх мэтах

Юры Зісер: Гэта справа ня супраць Tut.by, а супраць асобных журналістаў

Дырэктарка БелТА: Нашу інфармацыю кралі. Хто гэта рабіў, мы ня ведалі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG