Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зісер: «Пры абаротах Tut.by эканоміць на падпісцы на БелТА — гэта сьмешна»


Заснавальнік Tut.by Юры Зісер, архіўнае фота

Заснавальнік Tut.by у адмысловым камэнтары для свайго парталу заявіў, што яго асабіста на некалькі хвілін пусьцілі ў офіс ягонай кампаніі, дзе адбываецца ператрус, паказалі ордэр.

У офісе канфіскуюць вінчэстэры з кампутараў галоўнага рэдактара і выпускаючых рэдактараў.

Спадар Зісер сказаў, што каля 6-й раніцы да генэральнага дырэктара ААТ «TUT. BY Мэдыя» Людмілы Чэкінай дадому прыехалі праваахоўнікі і павезьлі яе ў офіс, каб у яе прысутнасьці быў праведзены вобшук. Перакрылі доступ да двух паверхаў. У супрацоўнікаў няма доступу да працоўных месцаў, але яны працуюць з дому, навіны абнаўляюцца.

«Усё гэта праводзяць супрацоўнікі ўпраўленьня „К“ — па барацьбе з кампутарнай злачыннасьцю ГУУС.

Генэральны дырэктар БелТА ўжо заявіла, што гэта крадзеж інфармацыі, несанкцыянаваны доступ. Зразумела, што пры абаротах Tut. by эканоміць на падпісцы было сьмешна. Калі гэта мела месца, гэта нейкая асабістая ініцыятыва супрацоўнікаў».

У офісе Tut.by працягваецца ператрус у прысутнасьці Чэкінай, запрасілі двух панятых з суседніх офісаў.

«Забіраюць вінчэстэры — у рэдактараў, галоўнага рэдактара. Але гэта здагадкі, бо ў прэс-рэлізе Сьледчага камітэту больш інфармацыі, чым нам давялі. Што будзе далей, невядома. Мяркуем, што пасьля ператрусу будуць складаць пратаколы, і гэта зойме яшчэ больш часу, чым ператрусы, трэба перапісаць усе нумары з вынятых блёкаў. Наўрад ці сёньня будзе плённая праца.

Журналісты могуць працаваць па-за офісам, але праграмісты — не. Чамусьці доступ у іх аказаўся заблякаваны, прыпыніўся працэс распрацоўкі, а гэта вельмі дорага», — напісаў у адмысловым звароце на сайце Tut.by Юры Зісер.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

Ператрус у офісе БелаПАН
Ператрус у офісе БелаПАН

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Рэдактарка БелаПАН: Сьледчыя выкарыстоўваюць БелТА ў сваіх мэтах

Юры Зісер: Гэта справа ня супраць Tut.by, а супраць асобных журналістаў

Дырэктарка БелТА: Нашу інфармацыю кралі. Хто гэта рабіў, мы ня ведалі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG