Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі журналістаў затрымана ў «справе БелТА». Сьпіс


Журналісты і супрацоўнікі міліцыі ля офісу БелаПАН у Менску, 7 жніўня

Раніцай 7 жніўня супрацоўнікі Сьледчага камітэту прыйшлі зь ператрусамі ў офісы інтэрнэт-парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаніяў. На гэты момант вядома пра затрыманьні сямёх журналістаў.

Рэдактарак Tut.by затрымалі на трое сутак

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі паводле ч. 2 артыкула 349 Крымінальнага кодэксу «Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі».

Дырэктарка БелТА: Нашу інфармацыю кралі. Хто гэта рабіў, мы ня ведалі

Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства БелТА пра збоі пры ажыцьцяўленьні доступу да платнай падпіскі на паслугі, якія надавала названае прадпрыемства аднаму зь ягоных кліентаў.

Марына Золатава

Галоўны рэдактар парталу Tut.by. Паводле Сьледчага камітэту, затрыманая па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні злачынства паводле ч. 2 артыкула 349 Крымінальнага кодэксу «Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі».

Зісер: «Пры абаротах Tut.by эканоміць на падпісцы на БелТА — гэта сьмешна»

Ганна Калтыгіна

Выпускаючы рэдактар Tut.by. Затрыманая па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні злачынства па ч. 2 артыкула 349 Крымінальнага кодэксу «Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі».

Ульляна Бабаед

Кіраўнік аддзелу «Грамадзтва» Tut.by. Паводле нашай інфармацыі, дома ў журналісткі быў ператрус, забралі ўсю тэхніку.

Абноўлена: Бабаед вызвалілі а 19:56 7 жніўня.

Галіна Ўласік

Рэдактар Tut.by. Паводле дачкі, ёй паведамілі са Сьледчага камітэту, што маці затрыманая паводле артыкула 349 Крымінальнага кодэксу на трое сутак.

Тацяна Каравянкова

Карэспандэнт агенцтва БелаПАН, адказвае за міжнародную тэматыку. Затрыманая па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні злачынства па ч. 2 артыкула 349 Крымінальнага кодэксу «Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі».

Абноўлена 21:51: Карвянкову затрымалі на трое сутак, паведаміла маці журналісткі. 7 жніўня журналістка адмовілася даваць паказаньні без адваката, 8 жніўня яе будуць дапытваць паўторна. Таксама вядома, што 8 жніўня дома ў Карвянковай адбудзецца ператрус.

Рэдактарка БелаПАН: Сьледчыя выкарыстоўваюць БелТА ў сваіх мэтах

Дзьмітры Бобрык

Рэдактар фінансавага аддзелу Tut.by. Паводле нашай інфармацыі, затрыманы, але ягоны статус невядомы.

Абноўлена 22:08: Паводле Tut.by, журналіста вызвалілі ўвечары 7 жніўня.

Ганна Ермачонак

Рэдактар навукова-папулярнага аддзелу Tut.by. Паводле нашай інфармацыі, затрыманая, але ейны статус невядомы.

Андрэй Серада

Выпускавы рэдактар БелаПАН. Затрыманы супрацоўнікамі Сьледчага камітэту для допыту пасьля 7-гадзіннага ператрусу ў офісе незалежнага агенцтва.

Абноўлена 22:05: Сераду вызвалілі пасьля допыту ў Сьледчым камітэце, піша БелаПАН. Адваката да журналіста 7 жніўня не пусьцілі.

Яўгенія Беразюк

Былы рэдактар Tut.by. Не працуе ў кампаніі з 2016 году. Паводле Tut.by, зранку 7 жніўня не выходзіць на сувязь. СК не пацьвярджае яе затрыманьне, але сьледчыя нібыта цікавіліся ейнай асабістай справай падчас вобшуку ў офісе кампаніі.

Абноўлена: а 21-й гадзіне Юры Зісер напісаў аб вызваленьні Беразюк пасьля допыту.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

ТУТ вам ня там. За што прэсуюць незалежных журналістаў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG