Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні бал — амаль 36. Сталі вядомыя вынікі ЦТ па беларускай мове


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У выходныя сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэставаньня па беларускай мове. Максымальныя сто балаў набраў 21 абітурыент, паведамляе TUT.by.

Усяго, як паведамлялі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ), тэст па беларускай мове сёлета пісалі каля 24 тысяч чалавек. Трое зь іх атрымалі нуль балаў.

«Сярэдні бал усіх, хто здаваў беларускую мову, амаль 36 балаў», — распавёў Юры Міксюк, дырэктар РІКВ.

Мова-тэст Давайце спраўдзім, наколькі добра мы яе ведаем

Цэнтралізаванае тэставаньне працягваецца. 28 чэрвеня абітурыенты будуць здаваць фізыку, 28 чэрвеня — гісторыю Беларусі, 30 чэрвеня — геаграфію, 2 ліпеня — сусьветную гісторыю (найноўшы час).

Летась 35 чалавек набралі 100 балаў на ЦТ па беларускай мове і 66 па расейскай, 19 — па гісторыі Беларусі. Самым «стабальным» прадметам была матэматыка — 69 чалавек летась здалі гэты тэст на 100 са 100.

Для здачы тэстаў таксама ёсьць рэзэрвовыя дні, на іх можна запісацца з 30 чэрвеня па 3 ліпеня. Сэртыфікаты маюць пачаць выдаваць ад 10 ліпеня, прымаць дакумэнты ў ВНУ будуць ад 12 ліпеня.

Для паступленьня ў ВНУ мову будзе дастаткова ведаць на 10 балаў са 100

Як і ў мінулым годзе, абітурыенты маглі запісацца на тэсты і па беларускай, і расейскай мовах. Раней можна было выбраць толькі адну зь дзяржаўных моваў і здаваць толькі тры тэсты, цяпер можна здаць чатыры тэсты, зь якіх пры падачы дакумэнтаў адзін будзе лішнім. На чатыры тэсты замест абавязковых трох запісалася каля паловы абітурыентаў.

Гэта не адзіная «навінка» ўступнай кампаніі. Сёлета крыху падвысілі мінімальныя балы па тэстах, рэзка «ўрэзалі» набор платнікаў, сабраліся набраць менш эканамістаў, больш аграрыяў і сілавікоў.

Здаваць ЦТ па беларускай мове зьбіраюцца толькі 3 абітурыенты з 10. Але ёсьць пазытыўны момант

Беларускую і расейскую адначасова вырашылі здаваць каля 9,5 тысячы чалавек — 11,5% абітурыентаў. Толькі беларускую сабраліся здаваць больш як 25 тысяч абітурыентаў — каля 30,3%. На ЦТ па расейскай мове запісаліся больш як 67 тысяч чалавек — 81,2%.

У параўнаньні зь мінулым годам зьмены па «моўным разьмеркаваньні» абітурыентаў невялікія: у 2017 годзе 28,5 тысячы (30,9%) запісаліся на беларускую, 75,4 тысячы (81,7%) на расейскую, 11,6 тысячы (12,6%) на абедзьве.

Але прынамсі з 2010 году (за ранейшы час у публічным доступе няма дакладнай статыстыкі) адсотак тых, хто запісаўся беларускую мову, падаў штогод. У 2010-м годзе тэст па беларускай зьбіраліся здаваць 38,9% абітурыентаў, у 2016-м — 21,6%. У 2017-м тых, хто запісаўся толькі на беларускую, было яшчэ меней — 18,3% (але на беларускую і расейскую — яшчэ 12,6%). Сёлета толькі на беларускую запісаўся крыху большы адсотак абітурыентаў — 18,8%.

Менш эканамістаў, больш аграрыяў і сілавікоў набяруць у ВНУ. Платнікаў «урэжуць»

Набор у ВНУ зьменшылі — гэта тлумачаць зьмяншэньнем колькасьці абітурыентаў у выніку ваганьня нараджальнасьці. З 2010 году колькасьць студэнтаў у беларускіх ВНУ зьнізілася амаль удвая: з 442,9 тысячы да 284,3 тысячы.

Але асноўнае зьмяншэньне набору адбываецца за кошт платных месцаў. Летась набіралі 61,8 тысячы студэнтаў, цяпер плянуецца набраць толькі 54,5 тысячы. На бюджэтную форму аплаты плянуюць прыняць каля 26,5 тысячы студэнтаў (папярэднія пяць гадоў колькасьць бюджэтнікаў паступова зьніжалася з 31,7 тысячы ў 2012 годзе, 28,3 тысячы ў 2013-м), але на платную форму набор скароціцца амаль на 20% — такое рэзкае зьмяншэньне было ў 2012 годзе. Калі ў тым 2012-м «платнікаў» было 65,6% ад усіх набраных студэнтаў, цяпер мае быць толькі 51,4%.

За апошнія 5 гадоў прыкметна зьмянілася разьмеркаваньне студэнтаў па спэцыяльнасьцях: набіраюць меней на права, эканоміку і кіраваньне, на пэдагогіку, на архітэктуру і будаўніцтва; адчувальна болей — на сельскую гаспадарку, ахову здароўя, гуманітарныя навукі і на спэцыяльнасьці, зьвязаныя са службамі бясьпекі.

8 прапаноў рэфармаваньня сфэры адукацыі. Частку зь іх не ўхваліў Мікалай Лукашэнка, кажа бацька

24 жніўня на Рэспубліканскай пэдагагічнай нарадзе з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі і міністра адукацыі Ігара Карпенкі прагучала шмат прапаноў пра рэфармаваньне сыстэмы адукацыі.

Вышэйшую адукацыю трэба атрымаць за тры гады, казалі яны, але пераходу на 5-бальную сыстэму адзнак ня будзе, бо гэта не ўхваліў Мікалай Лукашэнка. У якасьці выпускнога экзамэну за 11 клясаў увесьці комплексны агульнаадукацыйны тэст, але наўрад ці ў хуткім часе.

5 пытаньняў пра грамадазнаўства ад Лявона Вольскага, якія не зададуць на ЦТ

Яўгенія Пастарнак пра 5 праблем беларускай адукацыі, якія трэба вырашаць неадкладна

Чаму іспыт лепшы за цэнтралізаванае тэставаньне — Наста Захарэвіч

«Цалкам перавярнуць. Ня ведаю як». Пяць цытатаў Лукашэнкі пра Акадэмію кіраваньня

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG