Лінкі ўнівэрсальнага доступу

35 чалавек набралі 100 балаў на ЦТ па беларускай мове, 19 — па гісторыі Беларусі


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Максымальны вынік у 100 балаў на адным з тэстаў цэнтралізаванага тэставаньня ў 2017 годзе мелі 292 абітурыенты, яшчэ 11 атрымалі па 100 балаў на двух тэстах, перадае БелаПАН.

Летась на ЦТ было 330 «стабальнікаў», два гады таму — 277.

Толькі 9 «стабальнікаў» было зь сельскіх школаў, 82 былі зь Менску, яшчэ 87 з раённых цэнтраў.

Разьмеркаваньне «стабальнікаў» па прадметах такое:

  • Матэматыка — 69 чалавек.
  • Расейская мова — 66.
  • Замежныя мовы — 49 чалавек (сумарна).
  • Беларуская мова — 35.
  • Хімія — 25.
  • Гісторыя Беларусі — 19.
  • Біялёгія — 18.
  • Грамадазнаўства — 16.
  • Фізыка — 15.
  • Геаграфія — 1.
  • Усясьветная гісторыя, найноўшы час — 1.

На 100 балаў здалі беларускую мову 0,12% абітурыентаў, расейскую — 0,08%. Пры гэтым доля абітурыентаў, якія здавалі беларускую мову, вырасла ўпершыню за сем гадоў за кошт таго, што абітурыентам дазволілі запісвацца адначасова на тэсты і па беларускай мове, і па расейскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG