Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета на ЦТ па беларускай мове запісалася 30,9% абітурыентаў. Летась было 22,1%


Беларуская мова на цэнтральным тэставаньні ў 2011—2015 гадах

1 чэрвеня ў Беларусі завяршылася рэгістрацыя абітурыентаў на Цэнтралізаванае тэставаньне.

Статыстыку запісу на ЦТ перадае БЕЛТА. Зарэгістравацца на тэсты ў рэзэрвовыя дні можна будзе з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.

Сёлета на тэсты зарэгістраваліся 92 274 абітурыенты — на 8,5 тысячы чалавек меней, чым у 2016 годзе. Але ў 2017 годзе можна было рэгістравацца не на тры тэсты, а на чатыры (для паступленьня ў асноўным патрабуюць вынікі трох тэстаў, можна меней плюс унутраны іспыт, але ня болей).

Каля 40% абітурыентаў скарысталіся гэтым, таму рэгістрацыяў на тэсты было на 40,5 тысячы больш, чым у 2016 годзе — агулам абітурыенты зарэгістраваліся на 311 830 тэстаў.

На тэст па беларускай мове запісаліся 28,5 тысячы чалавек, што на 5,2 тысячы больш, чым летась. На тэст па расейскай — 75,4 тысячы, або на 3,1 тысячы менш, чым у мінулым годзе. На тэсты і па беларускай, і па расейскай мовах можна было рэгістравацца адначасова.

Сёлета тэст па беларускай мове маюць здаваць 30,9% абітурыентаў. Летась — 22,1%.

Тэст па беларускай мове будзе здавацца першым у «сэзоне» тэстаў, 12 чэрвеня. Тэст па расейскай мове будзе наступным — 14 чэрвеня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG