Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэст па беларускай мове 12 чэрвеня маюць здаць 30,9% абітурыентаў. Інфаграфіка


Першы тэст сэзону цэнтралізаванага тэставаньня 2017 году — тэст па беларускай мове — абітурыенты пачнуць пісаць аб 11-й гадзіне 12 чэрвеня. Сёлета тэст па беларускай мове маюць здаваць 30,9% абітурыентаў. Летась такіх было 22,1%.

На тэст па беларускай мове сёлета запісаліся 28 474 чалавекі, што на 5,2 тысячы больш, чым летась. На тэст па расейскай — 75,4 тысячы, або на 3,1 тысячы менш, чым у мінулым годзе.

На тэсты і па беларускай, і па расейскай мовах можна было рэгістравацца адначасова. Верагодна, гэтым скарысталіся каля 11,6 тысячы абітурыентаў. Звычайна паўтысячы-тысяча абітурыентаў, якія запісаліся на тэст па беларускай мове, не прыходзяць на яго.

Летась 50 чалавек здалі беларускую мову на 100 балаў, паўтары тысячы чалавек здалі ніжэй за мінімальны бал. Сёлета для паступленьня трэба набраць ня меней за 10 балаў па мове (ня меней за 20 — для спэцыяльнасьцяў, зьвязаных зь філялёгіяй і лінгвістыкай).

Колькасьць і доля абітурыентаў, якія здавалі беларускую мову, пастаянна зьніжаліся з 2010 году. Так, у 2010 годзе беларускую мову здавала 66,3 тысячы чалавек (38,9%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG