Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Эўракамісіі павіншаваў Пуціна з перавыбраньнем


Кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер
Кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер

Кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер заклікаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аднавіць супрацоўніцтва дзеля бясьпекі на эўрапейскім кантынэнце. Ён адправіў віншавальны ліст расейскаму прэзыдэнту з нагоды ягонага пераабраньня. Пра гэта паведамляецца ў Твітэры Юнкера.

«Я заўсёды настойваў, што добрыя адносіны паміж Эўразьвязам і Расейскай Фэдэрацыяй — ключавая ўмова для бясьпекі на нашым кантынэнце. Нашай агульнай мэтай павінна стаць аднаўленьне агульнаэўрапейскага парадку бясьпекі», — напісаў кіраўнік Эўрапейскай камісіі.

Адносіны Эўразьвязу і Расеі пагоршыліся пасьля анэксіі Крыму і баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны ўвесну 2014 году. Яшчэ больш іх ўскладніла атручэньне 4 сакавіка ў Солсбэры былога падвойнага агента Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі, адзначае «Міжнароднае францускае радыё».

У сьнежні 2017 году Эўрапейскі зьвяз падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расеі яшчэ на паўгода (абмежавальныя меры застануцца ў сіле да 31 ліпеня 2018 году), а 12 сакавіка — працягнуў на паўгода санкцыі ў дачыненьні 150 расейскіх грамадзян і 38 кампаній.

Выбары Пуціна, віншаваньне Лукашэнкі, укіды, піражкі і шавялюра Дудзя. Цікавае каротка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG