Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз прадоўжыў санкцыі супраць Расеі


Эўразьвяз працягнуў на паўгода санкцыі ў дачыненьні 150 расейскіх грамадзян і 38 кампаній. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваньня на сайце Рады Эўропы.

Абмежаваньні зьвязаны з пагрозай тэрытарыяльнай цэласнасьці і незалежнасьці Ўкраіны. У Брусэлі мяркуюць, што сытуацыя, якая склалася ў Расеі, не дазваляе зьмяніць санкцыйны рэжым.

Санкцыі ўключаюць у сябе замарожваньне фінансавых актываў грамадзян і кампаній, а таксама абмежаваньні на паездкі.

Эўразьвяз і ЗША ўвялі санкцыі супраць Крамля ў 2014 годзе праз расейскую анэксію Крыму і ўмяшаньне ў канфлікт у Данбасе. Масква называе далучэньне паўвострава «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці», а ўдзел у вайне ва Ўкраіне адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG