Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя санкцыі ЗША ў дачыненьні Расеі чакаюцца на працягу тыдня, — дырэктар выведкі


Новыя санкцыі ў дачыненьні Расеі праз магчымае ўмяшаньне Масквы ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары будуць абвешчаныя на працягу тыдня, заявіў дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША Дэн Коўтс.

Ён сказаў пра гэта 6 сакавіка, неўзабаве пасьля таго, як чальцы камітэту ўзброеных сілаў Сэнату раскрытыкавалі адміністрацыю прэзыдэнта Дональда Трампа за адсутнасьць дадатковых санкцый пасьля апублікаваньня ў студзені сьпісе 210 чалавек, зьвязаных з Крамлём.

Сярод іх будуць і тыя расейцы, аб дачыненьні якіх да маніпуляваньня сацыяльнымі сеткамі заявіў у лютым спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер.

16 лютага спэцпрокурор ЗША Робэрт Мюлер апублікаваў першыя вынікі расьсьледаваньня верагоднага ўмяшаньня Расеі ў амэрыканскія выбары 2016 году. Абвінавачаньні ва ўмяшаньні выстаўлены супрацоўнікам «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў», вядомага як «фабрыка троляў», і асабіста Яўгенію Прыгожыну, якога лічаць адной з самых набліжаных да прэзыдэнта Расеі асобаў.

У ЗША працягваецца расьсьледаваньне магчымага ўмяшаньня Расеі ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары 2016 году. Паводле дадзеных амэрыканскіх спэцслужбаў, за леташнімі нападамі на сэрвэры Дэмакратычнай партыі стаяла Галоўнае выведнае ўпраўленьне Генштабу Узброеных сілаў Расеі.

У пачатку жніўня 2017 спэцпрокурор Робэрт Мюлер сабраў вялікую калегію прысяжных для расьсьледаваньня «расейскага сьледу» ў выбарах. Мюлер высьвятляе, ці была змова штабу Дональда Трампа з Крамлём з мэтай падарваць пазыцыі кандыдата ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан.

Масква ўмяшаньне ў выбарчы працэс у іншых дзяржавах катэгарычна адмаўляе, Трамп называе гэтае расьсьледаваньне «паляваньнем на ведзьмаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG