Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падоўжыў амэрыканскія санкцыі супраць Расеі


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 2 сакавіка працягнуў на адзін год санкцыі, уведзеныя супраць Расеі ў сувязі з роляй Масквы ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны.

Гаворка ідзе пра падаўжэньне тэрміну дзеяньня абмежавальных мер у дачыненьні да Расеі, якія першапачаткова былі ўведзеныя ў 2014 годзе, а потым пашыраліся і падаўжаліся. Пра гэта паведамляе зь Вашынгтону расейскае агенцтва ТАСС.

Паводле словаў Трампа, ён прыйшоў да высновы, што ўсе гэтыя санкцыі «павінны заставацца ў сіле пасьля 6 сакавіка 2018 году». У заяве прэзыдэнта ЗША таксама ўдакладняецца, што ён захоўвае абмежавальныя меры яшчэ «на адзін год».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG