Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня выключана, што ён будзе мяняць Канстытуцыю, каб захаваць пажыцьцёвую ўладу». Рэакцыі на выбары Пуціна


Па выніках апрацоўкі 99,81 адсоткаў пратаколаў Уладзімір Пуцін лідзіруе з 76,67% галасоў. Павел Грудзінін набірае 11,79%, Уладзімір Жырыноўскі — 5,66%. Ксенія Сабчак — 1,67%, Грыгорый Яўлінскі — 1,04%, Барыс Цітоў — 0,76%, Максім Сурайкін — 0,68%, Сяргей Бабурын — 0,65%.

Яўка выбарнікаў склала каля 67,43%. Гэта на паўтара працэнта вышэй, чым яўка на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах 2012 году.

«Настоящее время» сабрала рэакцыі заходніх і расейскіх палітыкаў, а таксама незалежных экспэртаў.

Апазыцыянэр і былы саўладальнік «ЮКОС» Леанід Гозман пракамэнтаваў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў: «70%, якія набраў Пуцін, значаць, што ён атрымаў» мандат на ўсё. Ён можа рабіць што хоча. Ня выключана, што ён будзе мяняць Канстытуцыю, каб захаваць сабе пажыцьцёвую ўладу».

Амэрыканскі кангрэсмэн-дэмакрат Адам Шыф у сваім твітэры напісаў: «Лёгка атрымаць 73% галасоў, забараніўшы сваім апанэнтам ўдзельнічаць у выбарах. Пасьля таго, як ён узьнёс пажыцьцёвае лідэрства Сі ў Кітаі, ці павіншуе наш прэзыдэнт Пуціна з пасьпяховай ліквідацыяй дэмакратычнай апазыцыі?»

Сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн заявіў: «Тое, што Пуціну прыйшлося так працаваць, каб (забясьпечыць) яўку, дэманструе, што расейцы ведаюць, што яго прэтэнзія на ўладу — падман. ЗША падтрымліваюць ўсіх расейцаў, якія імкнуцца да свабоды».

Майкл Макфол, былы амбасадар ЗША ў Расеі, выказаўся пра ўкід бюлетэняў падчас галасаваньня: «Не абавязкова ведаць расейскую, каб зразумець, што адбываецца на гэтых відэа з расейскіх выбарчых участкаў»

  • Кандыдат у прэзыдэнты ад КПРФ Павел Грудзінін назваў мінулыя выбары «самымі бруднымі на постсавецкай прасторы ў гэты час».
  • Лідэр ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі заявіў, што гэтыя прэзыдэнцкія выбары могуць стаць апошнімі ў Расеі: «Будзе Дзяржсавет — калектыўны орган, дзе старшыня Дзяржсавету з правамі прэзыдэнта будзе выбірацца на пасяджэньні Дзяржсавету, а Дзяржсавет будзе фармавацца з найлепшых губэрнатараў, для бачнасьці найлепшых, міністраў, сэнатараў, дэпутатаў, — чалавек 30-40 будуць сядзець у гэтай Георгіеўскай залі Крамля».

Віншаваньні Ўладзіміру Пуціну ў сувязі з перавыбраньнем на пасаду прэзыдэнта Расеі даслалі:

  • старшыня КНР Сі Цзіньпін
  • старшыня Дзяржаўнага савету Кубы Рауль Кастра
  • прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандр Вучыч, кіраўнік Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура
  • лідэр Балівіі Эва Маралес ( «Вітаем пераканаўчую перамогу прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, пераабранага больш чым 70% галасоў, аддадзеных яго народам»)

З кіраўнікоў рэспублік былога СССР Пуціна павіншавалі:

  • прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ( «Гэты вынік сьведчыць аб высокім даверы і падтрымцы грамадзянамі Расеі ўзятага курсу на ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё краіны, умацаваньне яе аўтарытэту на міжнароднай арэне»)
  • прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон ( «Сёньня Расея на чале з Уладзімірам Пуціным стала сымбалем надзеі для ўсіх народаў, якія выступаюць за стабільнасьць ва ўсіх рэгіёнах сьвету, за сувэрэнную ўнутраную і зьнешнюю палітыку, за традыцыйныя каштоўнасьці»)
  • прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў ( «Пад Вашым эфэктыўным кіраўніцтвам Расея ўпэўнена ідзе наперад па шляху маштабных палітычных і эканамічных рэформаў, павышэньня сацыяльнага дабрабыту насельніцтва і актыўнага ўдзелу ў вырашэньні актуальных глябальных і рэгіянальных праблем»)
  • прэзыдэнт Кіргізстану Сааранбай Жээнбекаў ( «Ваша пераканаўчая перамога на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах зьяўляецца яркім сьведчаннем усенароднага даверу асабіста вам і выбранаму вамі курсу»)
  • прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў ( «Гэтая перамога сьведчыць аб вашым высокім палітычным аўтарытэце»)
  • прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсьян ( «Вынікі праведзенага галасаваньня сьведчаць аб шырокай падтрымцы грамадзянамі Расеі пасьлядоўнага курсу, які праводзіцца пад вашым кіраўніцтвам»).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG