Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі на выбарах прэзыдэнта Расеі прагаласавалі на 60% болей, чым 6 гадоў таму


Галасаваньне ў будынку расейскай амбасады ў Менску
Галасаваньне ў будынку расейскай амбасады ў Менску

Колькасьць расейцаў, якія ўдзельнічалі ў галасаваньні на выбарах прэзыдэнта Расеі на тэрыторыі Беларусі у параўнаньні з папярэднімі выбарамі 2012 году прыкметна павялічылася. Сёлета да скрыняў прыйшлі болей за 22 тысячы выбарнікаў, паведамілі Свабодзе ў амбасадзе Расейскай Фэдэрацыі. Шэсьць гадоў таму прагаласавала 13,5 тысячы чалавек.

Такім чынам, перадвыбарчы прагноз Свабоды, што сёлета ўдзельнікаў выбарчага працэсу будзе болей, спраўдзіўся.

18 сакавіка ў Беларусі прагаласавала болей за 19 тысяч грамадзян Расеі. Яшчэ 3 тысячы прагаласавалі датэрмінова. Найбольш актыўна расейцы галасавалі ў Менску — звыш 7 тысяч чалавек. Больш як па дзьве тысячы выбарнікаў прагаласавалі ў трох гарадах — Берасьці, Віцебску і Гомлі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, найбольшая колькасьць расейцаў, якія галасавалі за мяжой, сёлета прыпадае на Беларусь. 6 гадоў таму лідэрам была Ўкраіна.

Афіцыйная статыстыка і ў 2012 годзе, і сёлета называе аднолькавую колькасьць зарэгістраваных грамадзян Расеі ў Беларусі — «болей за 100 тысяч чалавек». Канкрэтную лічбу тут вызначыць цяжка, бо станавіцца на консульскі ўлік расейцам у Беларусі не абавязкова.

Колькі галасоў набраў кожны з кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта ў Беларусі, не паведамляецца. Адпаведная інфармацыя — прэрагатыва расейскага ЦВК. Паводле папярэдніх вынікаў, у першым туры выбараў перамог Уладзімір Пуцін (больш за 76 адсоткаў галасоў) — ён пойдзе на свой чацьвёрты прэзыдэнцкі тэрмін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG