Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць


Справа «Белага легіёну» спыненая​. Што яшчэ адбылося на гэтым тыдні

Справа «Белага легіёну» спыненая​

Саўка ды Грышка пра КГБ і «Белы Легіён»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:22 0:00

Старшыня Сьледчага камітэту Беларусі Іван Наскевіч паведаміў 30 лістапада пра спыненьне справы «Белага легіёну», вядомай таксама як «Справа патрыётаў». Пазьней СК даў пашыраны камэнтар па спыненьні справы.

Зьміцер Бартосік атрымаў прэмію імя Алеся Адамовіча

Ляўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча сёлета стаў свабодавец Зьміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у студзені 1995 году. Першым старшынём журы быў народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў. Сёлета вызначаны 36-ы ляўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча.

Дзеці за бацькоў, бацькі за дзяцей. Аліневіч, Сіўчык, Шапуцька пра дзяцей апазыцыянэраў за мяжой

Ці можна закідваць апазыцыянэрам і праваабаронцам, што іх дзеці вучацца ці жывуць за мяжой? Калі дзеці адказваюць за бацькоў, а бацькі за дзяцей? Абмяркоўваюць маці былога палітвязьня Ігара Аліневіча Валянціна Аліневіч, каардынатарка ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» праваабаронца Ганна Шапуцька і маці апазыцыйнага палітыка Вячаслава Сіўчыка Галіна Сіўчык.

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра сваё жыцьцё

100-гадовая бабуля ўспамінае сталінскія рэпрэсіі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:35 0:00

Яўгенія Мікалаеўна Арлоўская нарадзілася 10 траўня 1917 году ў вёсцы Палавінны Лог, што пад Магілёвам. Яе лёс увабраў у сябе перажытае мільёнамі беларусаў у часы сталінскага тэрору.

«15-гадзінны працоўны дзень здараецца часта». Адвакатка Саньнікава і Дашкевіча цяпер працуе ў ЗША

Скончыла Гарвард і расьсьледуе карупцыйныя справы ў міжнароднай кампаніі ў Вашынгтоне — пра сваё жыцьцё ў ЗША апавядае адвакатка Марына Кавалеўская, якая пасьля падзеяў 2010-га абараняла Андрэя Саньнікава і Зьмітра Дашкевіча.

«Працую за 260 рублёў». Як жывуць героі веснавых «дармаедзкіх пратэстаў»

21 лістапада кіраўніца Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава паведаміла, што новая канцэпцыя дакумэнту амаль гатовая. Яна закране больш як паўмільёна чалавек, у тым ліку каля 100 тысяч беларусаў, якія працуюць за мяжой. Свабода пагаварыла з героямі «дармаедзкіх пратэстаў» мінулай вясны пра іх жыцьцё і новую вэрсію скандальнага дэкрэту.

Беларускія татары памятаюць Вітаўта. Рэпартаж зь Іўя — самага мусульманскага мястэчка Беларусі

1 сьнежня ў Менску адзначаюць 620-ю гадавіну пасяленьня татараў у Беларусі. Свабода зьезьдзіла ў Іўе — «сталіцу» беларускіх татараў. У гэтым горадзе найбольшая доля мусульманскага насельніцтва ў краіне.

У 15 гадоў — першая вынаходка, у 18 — інавацыйная кампанія. Ганіць сыстэму і не зьбіраецца зьяжджаць

У 15 гадоў Антон Любахінец зрабіў першую вынаходку, якая спрашчае жыцьцё невідушчых. У 18 гадоў — адкрыў сваю першую фірму. Сёньня хлопцу зь Берасьця 20 гадоў, і на ягоную кампанію працуюць больш за 20 чалавек.

Чым падобныя і чым адрозьніваюцца Аляксандар Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў

Адбыўся візыт у Беларусь прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева. Ён, як і Аляксандар Лукашэнка, узяў удзел у саміце АДКБ у Менску. Чым падобныя і чым адрозьніваюцца Беларусь і Казахстан і іх кіраўнікі. Цытаты і факты.

Карэязнаўца Ніна Шпітальнікава: «Парадаксальна, але жыцьцё ў КНДР у нечым прасьцейшае, чым у Эўропе»

Карэязнаўца Ніна Шпітальнікава разважае пра тое, як далёка можа зайсьці амэрыканска-паўночнакарэйскі канфлікт і дзеліцца сваімі ўражаньнямі ад КНДР, дзе двойчы стажыравалася ў Пхэньянскім унівэрсытэце імя Кім Ір Сэна. Толькі што ў Чэхіі выйшла яе кніга «Паміж двума Кімамі: на навучаньні ў КНДР».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG