Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 тэмаў мінулага тыдня, якія вы маглі прапусьціць


У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.


Паміж расстрэлам, турмой ды вар’ятняй. Як у Беларусі караюць «адэкватных» і «неадэкватных» злачынцаў

Існуе нямала гісторый, калі выканаўцаў самых нялюдзкіх забойстваў без выразных матываў ды мэтаў прызнавалі «псыхічна нармальнымі». Большасьць прысудзілі да расстрэлу, некаторым удалося яго пазьбегнуць.

«Праграма, якую малюе Зянон Станіслававіч, — гэта дамашняе рабства»

Нагодай для перадачы «Толькі жанчыны» стаў шэраг крытычных выказваньняў аднаго з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка што да стварэньня жаночай партыі ў Беларусі, фэмінізму і заходніх каштоўнасьцяў.

Топ-5 кніг выдавецтва «Кнігазбор» на гэтае лета

Якую кнігу ўзяць з сабою ў адпачынак? Беларускія незалежныя выдавецтвы прапануюць свае новыя выданьні, пра якія мы распавядзем сваім чытачам цягам чэрвеня. Сёньня рэкамэндацыі выдавецтва «Кнігазбор».

Дзе ў Празе беларуса накормяць смачна і паселяць танна за тое, што беларус

У Празе ёсьць месцы, дзе да вас паставяцца з асаблівай увагай, калі даведаюцца, што вы зь Беларусі. І нават дадуць скідку.

Дзе ў Празе беларуса накормяць смачна і паселяць танна за тое, што беларус
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:57 0:00

Ігар Случак: «Хтосьці думае, што я ад гэтага кайфую. Наадварот, мне брыдка гэтым займацца»

Чарговы госьць перадачы «Інтэрвію тыдня» — моўны актывіст Ігар Случак. Ён адказвае на пытаньне, ці можна дабіцца скаргамі і штрафамі павагі да беларускай мовы, заяўляе, што не спадзяецца перавыхаваць беларусафобаў, і тлумачыць, чаму няма ніякай беларусізацыі зьверху.

12 парадаў для беларусаў, якія едуць на машыне адпачываць ва Ўкраіну

Беларусы зноў усё часьцей абіраюць для турызму ўкраінскі напрамак. Што трэба ведаць пры аўтападарожжах ва Ўкраіну, каб не сапсаваць сабе адпачынак?


Кунцэвіч абвінавачвае Статкевіча ў хлусьні. Статкевіч кажа, што будзе дапамагаць Кунцэвічу

Фігурант «Справы патрыётаў» Сяргей Кунцэвіч, які 2 чэрвеня быў выпушчанызь СІЗА № 1, апублікаваў на Youtube і Facebook відэазварот, у якім зачытвае загадзя падрыхтаваны тэкст пра тое, што не падтрымлівае ідэю Міколы Статкевіча наконт акцыі пратэсту на 3 ліпеня, пра тое, што Статкевіч «навучыў яго хлусіць» і «рыхтуе маладняк на забой». Тэкст, які зачытвае Кунцэвіч, мае загаловак «Культ асобы Статкевіча».

Як разганяюць у Беларусі і Расеі. Знайдзіце 10 адрозьненьняў

Свабода сабрала кадры разгону пратэстаў у Дзень Расеі 12 чэрвеня і параўнала з разгонам на Дзень Волі ў Менску.

Як разганяюць у Беларусі і Расеі. Знайдзіце 10 адрозьненьняў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:44 0:00

Ці ёсьць фэномэн «мёртвай маці»? Завадзкая, Карач, Лунёва і Нікалайчык пра рэакцыю на сьмерць сына Ярмошынай

У перадачы «Толькі жанчыны» абмяркоўваем неадназначную рэакцыю ў грамадзтве, у сацыяльных сетках на паведамленьне пра сьмерць адзінага сына старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай.

«Мы проста разышліся», — Тацяна Караткевіч пра запалоханых беларусаў, кадэбісцкі «фальксваген» і Андрэя Дзьмітрыева

Радыё Свабода пагаварыла зь лідэркай руху «Гавары праўду» пра тое, з кім сварылася «Гавары праўду», чаму аб’яднаньне не падтрымала пратэсты супраць Дэкрэту № 3 і калі пакліча людзей «на плошчу».

Герой Украіны Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня

«Нарэшце!» — так сацыяльныя сеткі ва Ўкраіне адрэагавалі на ўганараваньнезваньнем Героя Ўкраіны беларуса Міхася Жызьнеўскага. Залатую зорку героя атрымалі бацькі — Міхаіл і Ніна Жызьнеўскія — у Кіеве падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Сын футбольнага генія Аляксандра Пракапенкі знайшоў сябе ў ЗША, але застаўся патрыётам Беларусі

Гутарка Свабоды з сынам легендарнага менскага футбаліста Аляксандра Пракапенкі Зьмітром, які ўжо амаль 20 гадоў жыве ў ЗША, але апякуецца спадчынай і памяцьцю пра бацьку ў Беларусі, цікавіцца жыцьцём на радзіме і гаворыць па-беларуску.

Як Таня з Івацэвічаў рыхтуе ў Эўропе «славянскую вясну»

Беларуска стала нявестай уплывовага «ультраправага» троля Джэка Пасобека, за якім пільна сочаць амэрыканскія мэдыі. Спачатку іх абʼяднала любоў да «Гульні тронаў». Але дзякуючы прэзыдэнцкім выбарам Пасобек трапіў у вялікую палітыку. Цяпер у Пасобека і ягонай нявесты зь Беларусі новы праект. У сваіх твітэр-акаўнтах яны анансуюць SlavSpring — «славянскую вясну».

«Трэба больш размаўляць на беларускай мове», — міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей

Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей сказаў гэта ў інтэрвію Радыё Свабода падчас урачыстасьцяў у Празе, прысьвечаных 500-м угодкам выданьня скарынаўскай Бібліі.

Макей: Трэба больш размаўляць на беларускай мове
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:36 0:00


У Беларусі роўмінг адмяняць не плянуецца. Як ня страціць грошы, калі вы ў роўмінгу?

Бадай, кожны беларус, які мае роўмінг, хоць раз пасьля вяртаньня з-за мяжы атрымліваў непрыемны сюрпрыз — вялікі рахунак за карыстаньне сувязьзю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG