Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі падазраванага ў датычнасьці да тэракту ў Дортмундзе


Аўтобус, каля якога адбыўся выбух. Дортмунд, 11 красавіка 2017 году
Аўтобус, каля якога адбыўся выбух. Дортмунд, 11 красавіка 2017 году

У Нямеччыне затрыманы падазраваны ў датычнасьці да нападу ў Дортмундзе на аўтобус футбольнай каманды «Барусія». Паліцыя заявіла, што мае дадзеныя аб яго сувязі з ісламістамі.

Паводле апошніх дадзеных, увечы 11 красавіка каля аўтобуса ўзарваліся тры самаробныя бомбы, начыненыя дробнымі мэталічнымі прадметамі. Пацярпеў абаронца «Барусіі» — гішпанец Марк Бартра, яго апэравалі.

Пракуратура абвясьціла, што лічыць напад тэрарыстычным.

Сьледзтва працягвае вывучаць знойдзеную на месцы выбухаў запіску, у якой гаворыцца, што напад зроблены «імем Алаха» і што нямецкія самалёты ў Сырыі забіваюць мусульман.

З-за тэракту быў перанесены чвэрцьфінальны матч Лігі чэмпіёнаў па футболе — паміж Дортмундзкім клюбам «Барусія» і францускім «Манака».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG