Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Архэ»


Поль Сэзан, «Бацька мастака чытае L'Événement» (1866).
Поль Сэзан, «Бацька мастака чытае L'Événement» (1866).

Майму бацьку 84 гады. Былы настаўнік рускай мовы і гісторыі. Яго хобі – вывучаць пэрыяд Другой сусьветнай. Пасьля падзеньня камунізму ў Чэхіі прачытаў дзясяткі кніг з новым поглядам на гісторыю.

Нядаўна памерла мама, тата застаўся адзін. Як яго падтрымаць? Сябар-беларус даў мне нумар «Архэ», прысьвечаны ролі польскай арміі ў Другой сусьветнай. Тэма для таты. Аднак па-беларуску? Я паспрабавала. Тата разгарнуў часопіс, спытаўся, як чытаецца «ў», і празь нейкі час сказаў: «Будзе добра».

Учора ён расказваў аб прачытаным. Стары чэскі дзядуля, які ніколі ня чуў беларускай мовы, штовечар перад сном чытае чатыры старонкі.

А некаторыя кажуць, што чытаць па-беларуску цяжка...


Světlana Vránová


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG