У Краснаярскім краі Расеі ў выніку крушэньня пасажырскага верталёта Мі-8, паводле ўдакладненых дадзеных, загінулі 15 чалавек, паведамілі ў транспартнай пракуратуры рэгіёну. Выжылі 10, ратавальнікі завезьлі іх у бальніцу.
Верталёт «Мі-8», які належыць авіякампаніі «Турухан», вылецеў з гораду Ігарка на нафтаперапамповачную станцыю. На борце былі 22 пасажыры, як мяркуецца — вахтавікі, і чатыры чальцы экіпажу.
Паводле крыніцы ў экстраных службах, прычынамі катастрофы маглі стаць тэхнічная няспраўнасьць і памылка экіпажа ў складаных умовах надвор’я. Паводле папярэдніх дадзеных, у палёце ў верталёта перастала працаваць частка бартавых сыстэм, паведамляе Інтэрфакс.