Самалёт брытанскай авіякампаніі British Airways Boeing 767, які ляцеў зь Лёндана ў Атэны, быў вымушаны разьвярнуцца ў паветры з-за праблем з рухавіком і вярнуцца ў Лёндан.
Пра гэта піша newsru.com са спасылкай на Twitter AirLive.net. У выніку ляйнэр прызямліўся ў аэрапорце брытанскай сталіцы — Хітроў. Пасажыры будуць адпраўленыя ў Атэны іншымі рэйсамі.
Раней паведамлялася, што прычынай няштатнай сытуацыі была ўцечка паліва, якая выклікала спыненьне аднаго з рухавікоў самалёта. Паводле СМІ, пілёт разгарнуў ляйнэр у небе над пралівам Ля-Манш.
Падобныя няштатныя сытуацыі з экстраным прызямленьнем у Хітроў былі і раней. Так, у чэрвені пасажырскі самалёт, які ляцеў у Кувэйт, папрасіў экстраную пасадку і пасьпяхова прызямліўся ў брытанскім аэрапорце.
Першапачаткова выказваліся засьцярогі, што надзвычайнае здарэньне на борце можа быць звьязанае з тэрактам у кувэйцкай мячэці, аднак затым стала вядома, што шасьцёра пасажыраў атруціліся ежай.