Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раналду выйшаў на матч разам з хлопчыкам-уцекачом


На матчы супраць «Гранады» славутага нападніка «Рэалу» суправаджаў 7-гадовы сын сырыйскага трэнера, якому на сэрбска-вугорскай мяжы падставіла падножку журналістка.

Нападнік мадрыдзкага «Рэалу» Крыштыяну Раналду выйшаў на матч з «Гранадай» за руку з 7-гадовым хлопчыкам-уцекачом Заідам, бацьку якога на мяжы Вугоршчыны паставіла падножку вугорская журналістка. Пасьля зьяўленьня маленькага сырыйца на мадрыдзкім стадыёне імя Сант’яга Бэрнабэў у суботу, 19 верасьня, пачуліся воплескі.

Мадрыдзкі клюб запрасіў на гульню Усаму Мухамэда Абдэля Мухсэна і двух яго сыноў на хатні матч, які скончыўся зь лікам 1: 0 на карысьць «Рэалу». Мадрыдзкія футбалісты выйшлі на поле ў футболках з надпісамі ў падтрымку ўцекачоў.

Былы трэнэр сырыйскай футбольнай каманды Усама Мухсэн і яго сын сталі адным з сымбаляў драмы сырыйскіх уцекачоў. У пачатку верасьня ім удалося дабрацца да вугорскага пасёлку Рэске ля сэрбска-вугорскай мяжы. Разам з астатнімі ўцекачамі Мухсэн паспрабаваў прарвацца праз паліцэйскі заслон, але яму падставіла падножку вугорская журналістка, супрацоўніца прыватнага інтэрнэт-тэлеканалу N1TV. Мужчына ўпаў на зямлю і выпусьціў свайго сына Заіда, якога трымаў на руках.

Пра гэты інцыдэнт напісалі многія эўрапейскія СМІ, і пасьля гэтага сырыйца запрасілі на працу ў Гішпанію — у філіял Нацыянальнага цэнтру падрыхтоўкі футбольных трэнэраў у прыгарадзе Мадрыдэ Хетафэ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG