Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 верасьня: пахаваньне Алеся Чаркашына, дзень Аўрама Смаленскага


Толькі мая Беларусь. Вёска Рэдкавічы, Любанскі раён, Менская вобласьць.
Толькі мая Беларусь. Вёска Рэдкавічы, Любанскі раён, Менская вобласьць.

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9.

Падзеі дня

Берасьце. Жалобная цырымонія разьвітаньня зь сябрам БХД Алесем Чаркашыным, які загінуў на ўсходзе Ўкраіны, адбудзецца ў двары дому, дзе ён жыў (вул. 28 ліпеня, 37). Пачатак а 12.00. Пахаваньне адбудзецца каля 14.00 на могілках вёскі Камяніца-Жыравецкая.

Менск, па 5 верасьня. Адкрываецца ХІ Нацыянальны фэстываль архітэктуры «Менск-2015» і беларускі архітэктурны тыдзень на тэрыторыі Верхняга гораду. Урачыстае адкрыцьцё а 12.00 на пляцоўцы каля гарадзкой ратушы. Прэс-канфэрэнцыя аргкамітэту ў памяшканьні Ратушы а 13.00

Менск, па 5 верасьня. Пачынаецца візыт у Менск дэлегацыі парлямэнту Славаччыны на чале са старшынём парлямэнцкага Канстытуцыйнага камітэту Робэртам Мадзеем.

Глыбокае (Віцебская вобласьць). Адкрыцьцё XI Міжнароднага каталіцкага фэстывалю хрысьціянскіх фільмаў і тэлепраграм MAGNIFICAT 2015. Сёлета на кінафорум адабрана 50 дакумэнтальных стужак і тэлепраграм

У гісторыі:

3 верасьня Беларуская Праваслаўная Аўтакефальная царква ўшаноўвае сьвятога звышгоднага Аўрама Смаленскага, які нарадзіўся і жыў у другой палове XII стагодзьдзя.

1783 — паводле падпісанага ў Парыжы мірнага пагадненьня афіцыйна скончылася Вайна за незалежнасьць Злучаных Штатаў Амэрыкі.

1915 — нямецкія войскі занялі Горадню падчас Першай Сусьветнай вайны.

1927 — адбылася першая ў гісторыі тэлефонная размова паміж Менскам і Варшавай. На той момант мяжа з Польшчай праходзіла зусім блізка ад беларускай сталіцы. А колькасьць абанэнтаў тэлефоннай сувязі ў Менску складала тысячу чалавек.

1932 — загінуў савецкі піянэр Паўлік Марозаў. Справа адбывалася глыбока ў Сыбіры. Сям’я Марозавых паходзіла зь Беларусі. Аднавяскоўцы забілі Паўліка за тое, што выдаў бацьку НКУС.

1953 — Мікіта Хрушчоў абраны першым сакратаром ЦК КПСС.

2010 — пры загадкавых абставінах памёр апазыцыйны беларускі журналіст Алег Бябенін, паводле афіцыйнай вэрсіі — скончыў жыцьцё самагубствам.

У памяці:

1731 — нарадзіўся архібіскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіча, родам з-пад Сьвіслачы, які быў дзядзькам пісьменьніка Дуніна-Марцінкевіча і ў часы Кацярыны ІІ стаў мітрапалітам Каталіцкай царквы Расейскай імпэрыі.

1918 — нарадзіўся Валянцін Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзеяч на эміграцыі

1927 — нарадзіўся Алесь Адамовіч, беларускі пісьменьнік.

Цытата:

Непрыгожы чалавек, калі яго забіваюць! Гэта заўсёды прачытваецца на пакрыўджаных тварах катаў.

Алесь Адамовіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG