Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» прапануе здаць ці памяняць квіткі ў Бангкок


Belarus - Belavia plane
Belarus - Belavia plane

Квіткі зь Менску ў Бангкок можна будзе абмяняць альбо здаць без штрафных санкцый. Пра гэта паведаміла начальнік аддзелу рэклямы і камунікацый авіякампаніі «Белавія» Вольга Герасенка.

Прадстаўніца «Белавія» зьвярнула ўвагу на тое, што кожны выпадак будзе разглядацца індывідуальна. «Прамога рэйсу зь Менску ў Бангкок няма, гаворка ідзе аб адзіным квітку зь Менску ў Бангкок з транзытам праз аэрапорты авіякампаній — партнэраў «Белавія», — патлумачыла яна.

Раней аналягічнае рашэньне аб здачы альбо абмене квіткоў без штрафных санкцый прынялі некалькі азіяцкіх і аўстралійскіх авіяперавозьнікаў.

Паводле словаў Вольгі Герасенкі, пакуль ніхто з пасажыраў, якія плянавалі адправіцца з Менску ў Бангкок, ад квіткоў не адмаўляўся.

У выніку тэрарыстычнага акту, які адбыўся 17 жніўня ў Бангкоку, загінулі 27 чалавек, больш за 120 чалавек параненыя. Выбух адбыўся ў цэнтры горада побач з трыма буйнымі гандлёвымі цэнтрамі, пяцізоркавым гатэлем і храмавым комплексам Эраван, дзе заўсёды шматлюдна. Бомбу замацавалі на матацыкле, прыпаркаваным ўнутры храмавага комплексу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG