Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь гатовая прыняць ў 2016 годзе «армейскія гульні»


Беларусь гатовая прыняць шэраг спаборніцтваў армейскіх міжнародных гульняў у наступным годзе.

Пра гэта паведаміў журналістам галоўны судзьдзя спаборніцтва мінамётчыкаў, генэрал-маёр Міхаіл Матвяеўскі.

«Мы гатовыя ехаць туды, куды нас запросяць нашы сябры з любога кутка сьвету. Зараз ідуць перамовы пра тое, што ў цэлым трэба падтрымліваць гэта пачынаньне расейскага боку», — цытуе РИА Новости генэрал-маёра.

Міхаіл Матвяеўскі адзначыў, што цяпер «многія праяўляюць жаданьне падобныя мерапрыемствы арганізаваць і правесьці».

Паводле Матвяевскага, конкурс мінамётчыкаў увойдзе ў Армейскія міжнародныя гульні і ў наступным годзе:

«Думаю, кіраўніцтва Мінабароны пойдзе на гэта, мы ўжо сёньня нават абвясьцілі, што ідзе распрацоўка мэтадычных рэкамэндацый і іншых дакумэнтаў для падобных спаборніцтваў».

Ён таксама паведаміў, што вялікую цікавасьць ва ўдзельнікаў спаборніцтваў выклікала расейская тэхніка:

«Расейская тэхніка іх цалкам задавальняе, і прадстаўнікі дэлегацый праяўляюць цікавасьць, маюць зносіны з прадстаўнікамі прамысловасьці, якія прысутнічаюць на конкурсе».

З 1 да 15 жніўня ў Расеі праходзяць першыя Міжнародныя вайсковыя гульні, у якіх задзейнічаны ўсе віды і роды войскаў. Удзельнікі гульняў будуць спаборнічаць у конкурсах «Танкавы біятлён», «Авіядартс», «Касьпійскае мора», «Адкрытая вада», «Майстры супрацьпаветранага бою» ды іншых.

Вайсковыя гульні праводзяцца на тэрыторыі трох вайсковых акругаў: Заходняй, Паўднёвай і Цэнтральнай — ад Новасыбірску да Касьпійску. На тэрыторыі гэтых акругаў будзе задзейнічана 11 палігонаў.

У гульнях бяруць удзел 57 каманд з 17 краін, у іх ліку: Армэнія, Азэрбайджан, Беларусь, Вэнэсуэла, Эгіпэт, Нікарагуа, Пакістан і Сэрбія. Спаборніцтвы праходзяць у 14 дысцыплінах, у якіх будзе разыграна 480 камплектаў мэдалёў.

Удзельнікі спаборнічаюць у 14 дысцыплінах. Акрамя саміх салдат у Гульнях бяруць удзел і ваенныя кухары. Таксама пройдзе спаборніцтва паміж сапёрамі па разьмінаваньні палёў.

Армейскія гульні сталі першымі падобнага кшталту і з гэтага часу будуць штогадовыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG