Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінка


Антаніна Маеўская. Украінка. 1893
Антаніна Маеўская. Украінка. 1893

Мама вышывала «Ўкраінку» — прыгажуню ў нацыянальных строях каля тыну, дзе растуць кветкі. Сьпяшалася. Узор павінна была хутка вярнуць. Не пасьпела: нарадзіла дачку.

Прыйшоў бацька праведаць, сказаў, што карціну забралі. Пабедавала мама, а бацька толькі ўсьміхнуўся.

Вярнулася дадому, а тут неспадзеўка: на стале ляжыць «Украінка». Усё вышыта. Хто закончыў? Такі падарунак зрабіў нам бацька. Ніколі больш ніводнага сьцяжка ня вышыў.

Цяпер мая аднагодка вісіць у маёй хаце. Калега, які аднойчы быў між гасьцей, сказаў, што ў іх такія карціны называлі «Бандароўна». Мо адтуль, з захапленьня красою тае ўкраінскае прыгажуні, на якую глядзела зь дзяцінства, нарадзілася ў мяне любоў да Ўкраіны...

Ала Петрушкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG