Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія стане парлямэнцкай краінай. Прэзыдэнт будзе абірацца толькі на адзін тэрмін


Камісія па канстытуцыйных рэформах у Армэніі прадставіла праект першых сямі разьдзелаў Канстытуцыі, дапрацаваны з экспэртамі Вэнэцыянскай камісіі Рады Эўропы. Дакумэнт прадугледжвае пераход да парлямэнцкай формы кіраваньня.

Згодна з праектам, прэзыдэнт Армэніі абіраецца тэрмінам на сем гадоў, замест цяперашніх пяці, выбарцамі, якія фармуюцца з дэпутатаў парлямэнту і прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіраваньня. Прэзыдэнт ня можа быць сябрам якой-небудзь партыі і абірацца на гэтую пасаду больш за адзін раз.

Вышэйшы орган выканаўчай улады — урад. Прэм’ер-міністра прызначае прэзыдэнт. Кандыдатуру прэм’ера вылучае парлямэнцкая большасьць.

Парлямэнт Армэніі абіраецца на пяць гадоў, як і цяпер, але выключна па прапарцыйнай сыстэме, скасоўваецца мажарытарная сыстэма выбараў.

Канстытуцыйная рэформа будзе праведзена праз усенародны рэфэрэндум, дата якога пакуль ня вызначана. Паводле непацьверджаных зьвестак, рэфэрэндум можа прайсьці ў лістападзе сёлета.

Што вы ведаеце пра Армэнію?

Што вы ведаеце пра Армэнію?

Адкажыце на пытаньні, каб даведацца

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG