Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыедуць генсек АБСЭ і дырэктар БДІПЧ


Генэральны сакратар АБСЭ Лямбэрта Заньер і дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ Міхаэль Георг Лінк наведаюць Беларусь 15–16 чэрвеня.

Пра гэта заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык, перадае БелТА.

Падчас візыту прадстаўнікоў АБСЭ заплянаваны шэраг афіцыйных сустрэч, у тым ліку ў МЗС.

«Плянуецца абмеркаваць сытуацыю ў рэгіёне, а таксама ўвесь комплекс пытаньняў, якія тычацца стану і пэрспэктыў супрацоўніцтва Беларусі і АБСЭ, уключаючы разьвіцьцё праектнага ўзаемадзеяньня», — праінфармаваў Мірончык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG