Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 25 ЛЮТАГА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Вечерний Минск”, напярэдадні чэмпіянату сьвету па біятлёну 1974 году:

“Аляксандар Ціханаў, неаднаразовы пераможца ўсясьветных спаборніцтваў у біятлёне, які ў сваім спартовым жыцьці пабачыў шмат розных трасаў і спартовых збудаваньняў, сказаў пра новы комплекс у Раўбічах так: “Нічога падобнага мне яшчэ не даводзілася назіраць. Такіх стадыёнаў для біятлёну няма нідзе, і, я думаю, зьявяцца яны ня так хутка” …А пакуль не прагучала каманда стартэра, удзельнікі чэмпіянату сьвету рыхтуюцца да ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця спаборніцтваў. Сёньня ўпершыню прагучыць “Марш біятляністаў”, напісаны спэцыяльна да чэмпіянату ляўрэатам прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі кампазытарам Ігарам Лучанком на словы Пятра Харкова”.

“Советская Белоруссия”, 1984 год. Чытач В. Ціханаў у рубрыцы “Даведка” пытаецца:

“У горадзе пачалі рэстаўраваць будынкі старога Менску. Што мяркуецца зрабіць у будучыні?” Газэта, як належыць, адказвае: “Поруч з адноўленымі будынкамі Траецкага прадмесьця, дзе разьмесьціліся культурныя ўстановы і аб’екты масавага харчаваньня, мяркуецца рэстаўраваць таксама новыя, якія як звонку, так і знутры будуць нагадваць будынкі мінулага стагодзьдзя. Асноўнае месца ў Траецкім прадмесьці зоймуць будынкі для жытла. Культурным цэнтрам зробіцца і Верхні горад (раён плошчы Волі). Тут мяркуецца рэканструкцыя першага ў Беларусі помніка Рэнэсансу — Сьвятадухавай царквы, Ратушы, фасаду катэдры. Мяркуецца адкрыцьцё арганнай канцэртнай залі, бібліятэкі”.

“Вечерний Минск”, 1994 год:

“Падчас дачы згоды на прызначэньне Яўгена Вайтовіча амбасадарам Беларусі ў Вільні Міністэрства замежных спраў Літвы не ўзяло пад увагу меркаваньня Камітэту замежных справаў парлямэнту краіны. Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў Вільні сябра Камітэту, сацыял-дэмакрат Вітаўтас Плячкайціс. Паводле словаў дэпутата, супраць прызначэньня дыплямата выказаліся ўсе сябры Камітэту, у тым ліку і ягоны старшыня Казіс Бабяліс. “Камітэт замежных справаў Сэйму ня мог пагадзіцца з прызначэньнем амбасадара, які ў афіцыйных выказваньнях называе Вільню “старажытнай сталіцай Беларусі”. Плячкайціс лічыць, што адносіны паміж Літвой і Беларусьсю наагул ненармальныя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG