Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15:45 У БАРАНАВІЧАХ АДБЫЎСЯ 3-ГАДЗІННЫ ПІКЕТ З НАГОДЫ ЖАЛОБНАЙ ДАТЫ


Алесь Горбач, Баранавічы

Мясцовыя ўлады дазволілі пікет. Заяву на ягонае правядзеньне падавалі ў гарвыканкам сябры Сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада" Ўладзімер Зуеў і Юлія Плотнікава ды старшыня Баранавіцкага аддзяленьня Фонду "Дзецям Чарнобылю" Натальля Скоблікава.

Да ўдзелу ў акцыі ахвотна далучыліся іншыя дэмакратычныя арганізацыі — мясцовая філія БНФ "Адраджэньне", Фонд імя братоў Луцкевічаў, "Маладыя сацыял-дэмакраты".

Падчас 3-гадзінавай акцыі, якая праходзіла ў Маладым парку, раздавалі ўлёткі экалягічныя тэматыкі і спэцвыпуск газэты "Рабочы". "Мы — супраць ядзернай пагрозы, мы супраць замежных вайсковых базаў, мы супраць скарачэньня Чарнобыльскіх праграмаў", — гаварылі плякаты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG