Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 27 сьнежня 2000 г.


Казімeр Яноўскі, Гомель

Дзясяткі заяваў атрымліваюць штодзённа адміністрацыі рынкаў Гомелю ад прыватных гандляроў. Просьба ў заявах адна – захаваць на студзень будучага году месца на рынку ў сувязі з нявыхадам на працу.

Падобныя заявы пішуць прадпрымальнікі і ў падатковыя інспэкцыі. Вось як сфармуляваў свой ліст у падатковую інспэкцыю Цэнтральнага раёну Ўладзімер Няпомнячы.

(Няпонячы: ) "Гэтым паведамляю: у сувязі зь бязьмежжам, якое чыніць улада ў адносінах да індывідуальных прадпрымальнікаў і рашэньня рэспубліканскай Каардынацыйнай рады, зь 1 студзеня я спыняю працу на месяц. Падатак за люты ўнясу 30 ці 31 студзеня – перад аднаўленьнем працы," – напісаў падаткоўцам сп. Няпомнячы.

Месячны тэрмін нявыхаду на працу Ўладзімер вызначыў для сябе сам, паколькі гарадзкая суполка Вольнага прафсаюзу прадпрымальнікаў рэкамэндавала трымаць страйк хаця б першыя 12 дзён студзеня. Старшыня суполкі Тацяна Марчанка патлумачыла, што меней гэтага часу страйкаваць няма сэнсу, іначай давядзецца цалкам сплаціць у бюджэт месячны падатак. У такім разе ўлады не адчуюць, што прадпрымальнікі ладзяць акцыю. Таму страйк, на думку кіраўнікоў Вольнага прафсаюзу, і павінен быць падмацаваны фінансава. Акурат двухтыднёвы тэрмін нявыхаду на працу дае прадпрымальнікам законную падставу не плаціць у бюджэт пятую частку падаткаў.

Дарэчы, такой лініі паводзінаў на пачатку новага году прытрымліваюцца і дробныя гандляры Рэчыцы, Рагачова ды іншых гарадоў рэгіёну. Усе разам яны выступаюць за адмену заблытанага падатку дзейнасьці прадпрымальнікаў, адмену канфіскацыяў тавараў паводле фармальных прыкметаў арт. 154 Адміністрацыйнага кодэксу, а таксама за адмену мытнага афармленьня тавараў з трэціх краінаў, калі кошт іхны не перавышае 3-х тысячаў мінімальных заробкаў.

А вось як патлумачыў свой удзел у страйку Аляксандар Каўдзерка:

(Кудзерка: ) "Магчымасьці працаваць законна практычна няма. Ідзе рабунак, адбіраньне тавару, штрафы. А хочацца жыць па-людзку," – сказаў прадпрымальнік Каўдзерка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG