Стварэньне дзяржаўнае інфармацыйнае сыстэмы, пра якое было абвешчана ўчора, зьяўляецца часткаю падрыхтоўкі беларускіх уладаў да выбараў. Новыя інфармацыйныя тэхнялёгіі будуць выпрабаваныя пад час выбарчае кампаніі ў гэтак званую "Палату прадстаўнікоў" і цалкам выкарыстаныя на прэзыдэнцкіх выбарах у наступным годзе. Сёньня беларускія ўлады спрабуюць стварыць глябальную сыстэму прапаганды. Падрыхтоўка да выбараў пачалася яшчэ ў лютым, калі Аляксандар Лукашэнка абвесьціў пра намер стварыць другі беларускі тэлеканал. У красавіку нават былі знойдзеныя замежныя – пераважна расейскія – інвэстары, якія пагадзіліся фінансаваць стварэньне новае беларускае тэлевізіі. Адначасова, на пачатку гэтага году, пачаліся рэформы на дзяржаўнай тэлевізіі. Пакуль яны скончыліся прызначэньнем новага кіраўніцтва, якое ў бальшыні складаецца зь ідэёлягаў – Віктара Чыкіна і Аляксандра Зімоўскага. Дарэчы, адным зь першых рашэньняў новага кіраўніцтва БТ стала зьняцьцё з эфіру праграмы пра Ларысу Геніюш. У той жа час ва ўладных структурах абмяркоўваецца магчымасьць стварэньня мэдыя-холдынгу, у якім, як мяркуецца, будуць удзельнічаць газэты "Советская Белоруссия" і "Рэспубліка", а таксама інфармацыйная агэнцыя БелТА. Да таго ж абвешчана пра стварэньне новае інфармацыйнае сыстэмы, якая, як неаднаразова падкрэсьлівалася ўладамі, будзе цалкам дзяржаўнаю. Паводле папярэдняй інфармацыі, назва новае сыстэмы будзе "БелИнтерфакс". У Міністэрстве сувязі, на базе якога павінна быць створаная сыстэма, пакуль ня ведаюць падрабязнасьцяў гэтага праекту. Паводле нашай інфармацыі, гэта будзе агэнцыя, якая мусіць распаўсюджваць і журналісцкую, і афіцыйную інфармацыю. Яно будзе працаваць як для беларускіх, гэтак і для замежных спажыўцоў інфармацыі, а таксама займацца распаўсюджваньнем інфармацыі празь інтэрнэт. "Интерфакс" прадаставіў дзяржаве ноў-хаў працы інфармацыйнае агэнцыи. Не зусім зразумела, навошта спатрэбілася ствараць новую агэнцыю, калі дзяржаўную інфармацыю ўсё роўна распаўсюджвае БелТА. Вядомы журналіст Леанід Міндлін лічыць, што ўсе апошнія праекты ў галіне прапаганды сьведчаць пра тое, што ўлады спрабуюць сканцэнтраваць інфармацыйныя крыніцы напярэдадні выбараў. У інтэрвію "Радыё Свабода" Леанід Міндлін паведаміў: (Міндлін: ) "Хутчэй за ўсё, гэта ўсё робіцца напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Паколькі выбары ў "Палату прадстаўнікоў", з пункту гледжаньня ўладаў і ўсіх астатніх, не такія значныя. Гэта будзе проста тэст. Таму зразумела, што адбываецца канцэнтрацыя інфармацыйных і прапагандысцкіх рэсурсаў. Стварэньне новае інфармацыйнае сыстэмы робіцца ня толькі для ўнутранага беларускага карыстаньня. Тут ёсьць і замежнапалітычная мэта. Робіцца спроба выйсьці зь інфармацыяй на замежныя рынкі. Але яна з самога пачатку асуджаная на правал. Таму што афіцыйныя крыніцы інфармацыі – гэта толькі тое, што хоча ўлада. А інфармацыйны рынак патрабуе цікавую ці карысную інфармацыю. Інфармацыйны вобраз Беларусі ствараюць апазыцыйныя СМІ і палітыкі. Дзяржава ў гэтым выпадку не дасягне сваёй мэты. Таму што спачатку патрэбна зьмяніць стаўленьне да інфармацыі ў самой Беларусі", – лічыць вядомы журналіст Леанід Міндлін.

Самае папулярнае
1