Сёньня ўжо можно канстатаваць – перамоўны працэс паміж беларускімі ўладамі і палітычнай апазыцыяй у гэтым годзе не пачнецца. Больш таго, у 1999 годзе ня ўзновяцца й кансультацыі паміж экспэртамі па СМІ. У панядзелак 20 сьнежня кіраўнік кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік выляцеў у Нямеччыну. У той жа дзень пакінуў Менск і супрацоўнік гэтае групы Мішэль Рывалье. У ваўторак, 21 сьнежня ў Злучаныя Штаты Амэрыкі скіраваўся Крыстофэр Паніку. Такім чынам, зараз на мейсцы застаецца толькі намесьнік кіраўніка групы сп. Кляйнэр. Ды й той праз два дні адлятае на Радзіму, у Швайцарыю. Усе яны, як паведамілі ў групе АБСЭ, вернуцца ў Беларусь, хто 13-га, хто 14-га, а сп. Вік і ўвогуле 15 студзеня 2000 году. Зразумела, што бязь іхнага ўдзелу перамоўны працэс, у якім АБСЭ выступае ў ролі ініцыятара й пасярэдніка паміж канфліктуючымі бакамі, не пачнецца. А гэта азначае, што пра нейкія зрухі ў гэтым кірунку рэальна можна будзе казаць у самым лепшым выпадку толькі ў другой палове студзеня. Дарэчы, 14 студзеня ў Вене павінна адбыцца традыцыйнае пасяджэньне Сталага камітэту Парлямэнцкае Асамблеі АБСЭ, на якім са справаздачаю будзе выступаць кіраўнік рабочае групы па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі Адрыян Севярын. Цікава, што амбасадар Вік, які таксама запрошаны на гэтае паседжаньне, плянуе прыляцець у Вену непасрэдна зь Нямеччыны. Зразумела, што калі б ён спадзяваўся на нейкія новыя ініцыятывы з боку беларускіх уладаў, дык яшчэ да наведваньня сталіцы Аўстрыі ён бы прыляцеў у Менск. Да гэтага часу беларускія ўлады ня вызначыліся зь пераемнікам былога кіраўніка ўрадавае дэлегацыі Міхала Сазонава. Адразу пасьля ягонай адстаўкі ў гэтай якасьці называлася імя Аляксандра Пласкавіцкага – кіраўніка дзяржаўна-праўнае ўправы прэзыдэнцкай Адміністрацыі. Затым узгадалі таксама намесьніка кіраўніка Адміністрацыі Івана Пашкевіча і сталага прадстаўніка Беларусі ў ворганах СНД Сяргея Посахава. А ў вапошнія дні ўзгадваюць яшчэ й імя намесьніка міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Герасімовіча. Падобна, што гэта найбольш рэальны прэтэндэнт. На карысьць Герасімовіча гавораць наступныя факты: па-першае, ён зьяўляецца сябрам урадавае дэлегацыі з моманту ейнага стварэньня, па-другое, менавіта ён разам з Сазонавым удзельнічаў ад урадавага боку ў стамбульскім выязным пасяджэньні рабочае групы па Беларусі Парлямэнцкае Асамблеі АБСЭ пад кіраўніцтвам Адрыяна Севярына. Да таго ж, кіраўнік групы АБСЭ ў Менску ў размове зь некалькімі журналістамі, сярод якіх быў і аўтар гэтага матэрыялу, ясна даў зразумець – беларускія ўлады будуць пры прызначэньні ўлічваць і думку АБСЭ. А добра вядома, што ў групы АБСЭ ў Менску склаліся добрыя стасункі зь Міністэрствам замежных справаў. Праўда, адна рэч гаворыць супраць такога прызначэньня – Сазонаў, як вядома, пайшоў у адстаўку, спаслаўшыся на дрэннае здароўе. Герасімовіч таксама мае пэўныя клопаты – у яго хворае сэрца. У рэшце рэшт, магчыма, не нагэтулькі ўжо й важна, хто ўзначаліць урадавую групу, хаця ад гэтага прызначэньня залежаць некаторыя рэчы. Галоўнае ўсё ж у іншым – вакацыі, якія зрабілі для супрацоўнікаў групы АБСЭ ў Менску беларускія ўлады, яскрава паказваюць – хто адцягвае перамоўны працэс, які фактычна так і не пачаўся.

Самае папулярнае
1